Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Дыялектнае слова (71 артыкул)

Вынікі пошуку
 
е  ё  ж  о  ф  
а  в  л  м  н  о  с  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 50 артыкулаў

  1. жаба ж. Дэталь у плузе для прымацавання паліцы і ручак.
    Да жабы прывінчываюць атвал і ручкі ў плугі. Сяляўшчына Рас.
  2. жабернік м. Жабурынне.
    У нас у сажалцы многа жаберніку. З жаберніка выходзяць малыя жапкі. Жукі Кар.
  3. жабкаапка) ж. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна.
    Дубовую зрабіў жапку, а цяпер трэба яе прымацаваць да верхняга каменя і ўдзець млён. Альхоўка Навагр.
  4. жабурынне н. зборн. Раска.
    Іды ў груд, наловы жабурыння паршуковы даты есты. Горск Бяроз.
  5. жавака ж. Жвачка.
    Корова жаваку жуе. Корова загубіла жаваку. Бобрыкі Петр.
  6. жага ж. Пякотка.
    От мэнэ жага пэчэ. Бастынь Лун.
  7. жагва ж. Губа.
    Жагва ростэ на бэрэзынэ, вона высохае. Жагву кладут на кромушку і б'ют красілом, жагва загораецца. Горск Бяроз.
  8. жаласцівы прым. Жаласлівы.
    Ён дужа жаласцівы. Моханава В.-Дзв.
  9. жалка. Шкада. (У знач. безас. выказ).
    Мне яе дужа жалка стала. Моханава В.-Дзв.
  10. жалуд (жалут) м. Зялёнае яблычка на бульбяніку.
    У бульбі на быльніку зялёныя жылуды. Я адзін жалут сарваў, дак такі горкі. Сяляўшчына Рас.
  11. жамерыны (жэмэрэны) толькі мн.
    1. Скваркі.
    Парэзала сала на патэльню і паставіла ў печ, тлушч вытёк, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз.
    2. Адходы пры апрацоўцы мёду.
    Пэрэтопыв мэд, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз.
    3. Рэшткі пасля працэджвання цэду на кісель.
    Працадзіла цэт на рэшата, а жамерын многа было. Моханава В.-Дзв.
  12. жандлаандло) н. Джала.
    Пшчала ўкусіла, выньце жандло. Паляцкішкі Вор.
  13. жарало (жэрало) н.
    1. Лаз у склеп.
    Цесноё жарало ў пограбі. Стайкі Барыс.
    2. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа.
    Ня сып многа ў жарало, а то цяжка будзіць малоць у жорны. Ваўкавічы Тал.
  14. жаратак м. Жар.
    Выгарніця с печы жаратак. Налажы жаратку ў жаляску. Ністанішкі Смарг.
  15. жарло (жэрло) н. Джала.
    От пчэла ўсадзіла мнэ жарло ў палец. Азарычы Пін. Пчола укусыла і покынула жэрло ў руцы. Горск Бяроз.
  16. жаўкляк (жавкляк) м. Агурок, пакінуты на насенне.
    Абарві жаўклякі і полажы на окно, хай спеють. Бастынь Лун.
  17. жаўкрынец (жэўкрынец) м. Неўрадлівая глеба.
    Одзін жэўкрынец, і нічого не сеім. Бастынь Лун.
  18. жаўтляк м. Тое, што і жаўкляк.
    У цебе на градзе так богато жаўтлякоў. Чаго ты жаўтлякі не зьбіраеш на насене. Тульгавічы Хойн.
  19. жвалы толькі мн. Васкавая залоза ў пчалы.
    У пчолкі е жвалы, у гэтых жвалах вона робіть воск. Бастынь Луп.
  20. жвяка ж. Жвачка.
    Карова жвякаіць жвяку. Сяляўшчына Рас.

Старонкі: 1  2  3  
 
Дыялектнае слова   Дыялектнае слова
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017