Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Дыялектнае слова (71 артыкул)

Вынікі пошуку
 
е  ё  ж  о  ф  
а  в  л  м  н  о  с  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 50 артыкулаў

  1. жвякаць незак. Жаваць.
    Што-та мыя карова ні жвякаіць жвякі. Сяляўшчыпа Рас.
  2. жлоб
    I (жлоп) м. Жолаб.
    Укінь сена ў жлоп, хай коні ядуць. Ністанішкі Смарг.
    II м. асудж. Скупы чалавек.
    От жлоб, прасіў, прасіў мукі пазычыць, дак гэты жлоб не даў. Тульгавічы Хойн.
  3. жлукта ж. Луг з попелу.
    У жлукту намачы палатно, хай беліцца. Шкураты Браг.
  4. жмыхаць незак. Мыць бялізну.
    Дома буду жмыхаць сарочкі, а тады пайду на рэчку і буду пекаць пранікам. Якубова Рас. Налій вады ў начоўкі і жмыхай сваё плацця. Я буду плацця жмыхаць заўтра. Сяляўшчына Рас.
  5. жнітво н. Жніво.
    Ужо пачынаецца жнітво. Моханава В.-Дзв.
  6. жніўнік м. Іржышча, астаткі сцяблоў.
    Жыта жжалі. Жніўнік добры, пайду скашу. Моханава В.-Дзв.
  7. жолаболуп) м. Паз у дошцы.
    У жолуп кладзецца драніца. Якубова Рас.
  8. жолудзьолуць) м. Жолуд.
    Я нашоў бальшы жолуць пат дубам. Барыскі Лаг.
  9. жорваныорвоны) толькі мн. Жорны.
    Ідзі ў жорвоны смелі ечмень. Бобрыкі Петр.
  10. жорнік м. Дашчаная шуфляда, на якой ляжыць ніжні камень у жорнах.
    Зрабіў жорнік у жорнах, а цяпер буду жорны строіць. Паўлавічы Клім.
  11. жсукрынец (жсукрынэц) м. Неўрадлівая глеба.
    Жсукрынэц, ніц ні росте. Бастынь Лун.
  12. жуйка ж. Жвачка.
    Корова жует жуйку. Азарычы Пін.
  13. жуль-жуль-жуль выкл. Ужываецца, калі надзываюць авечак. Мнюхі Мёр.
  14. жураўка ж.
    1. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна.
    У жорнах у верхнюм камене жураўка прывязана да абруча, які нацягнуты на верхні камень. Навасёлкі Свісл.
    2. Выемка ў ткацкім станку, куды закладаецца навой.
    У стову е жураўка, у ету жураўку му кладом навойку. І ету вуразку му зовом жураўкой. Бобрыкі Петр.
  15. журка ж. Грыбны суп.
    Наварыла сягоня журкі з баравікамі. Ністанішкі Смарг.
  16. журыха ж. Жур.
    Журыха варыцца з аўсянай мукі. Журыха жыткая, і яе ядуць гарачую, а кісель густый і сцюдзёный ядуць. Сяляўшчына Рас.
  17. жываток (жывоток) м. Лытка.
    У твоей жонкы жывоток на ногэ тоўстый. Горск Бяроз.
  18. жывец (жывэц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта.
    Трэбо наніціць ніт на кійкі і завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі і закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін канец і за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам і жывец. Азарычы Пін.
  19. жывіна ж. Жывёла.
    Ідзе с поля жывіна. Навасёлкі Свісл.
  20. жыгадла
    I н. Джала.
    От пчала ўшпіліла жыгадла ў руку. Ністанішкі Смарг. У пчолкі ёсць жыгадла. Старае Сяло Зэльв.
    II (жыгадло) н. Вастрыё.
    У касе ступілосё жыгадло, трэбо пакляпаць. Навасёлкі Свісл.

Старонкі: 1  2  3  
 
Дыялектнае слова   Дыялектнае слова
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019