Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Дыялектнае слова (71 артыкул)

Вынікі пошуку
 
е  ё  ж  о  ф  
а  в  л  м  н  о  с  у  ы  э  


На ваш запыт знойдзены 11 артыкулаў

  1. жываток (жывоток) м. Лытка.
    У твоей жонкы жывоток на ногэ тоўстый. Горск Бяроз.
  2. жывец (жывэц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта.
    Трэбо наніціць ніт на кійкі і завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі і закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін канец і за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам і жывец. Азарычы Пін.
  3. жывіна ж. Жывёла.
    Ідзе с поля жывіна. Навасёлкі Свісл.
  4. жыгадла
    I н. Джала.
    От пчала ўшпіліла жыгадла ў руку. Ністанішкі Смарг. У пчолкі ёсць жыгадла. Старае Сяло Зэльв.
    II (жыгадло) н. Вастрыё.
    У касе ступілосё жыгадло, трэбо пакляпаць. Навасёлкі Свісл.
  5. жыгала (жыгало, жагала) н. Джала.
    Пчолка дала жагала. Укусіла і жагала аставіла. Барыскі Лаг. Пчолка ўкусіла і пакінула жыгало ў пальцы. Міратычы Кар.
  6. жыжа ж. дзіцяч. Агонь.
    Ня руш, а то жыжа кусь, жыжа кусь! Моханава В.-Дзв.
  7. жыковіна (жыковына) ж. Пярсцёнак.
    Купыла жыковыну і наложыла на палец. Жыковына бэз гочка. Горск Бяроз.
  8. жылка ж. Жменя цёртага лёну.
    Як мы чэшэм шэрсценэй шчэткою, то лён накручываем на пальцы, гэта і е жылка. Азарычы Пін.
  9. жыпацьыпать) незак. Кракаць.
    Качкі жыпають, есці хочуть. Бастынь Лун.
  10. жытніскаытніско) н. Іржышча, астаткі сцяблоў.
    Пайду жытніска касіць, там многа травы. Паляцкішкі Вор. Жыто пожалі, засталосо жытніско. Азарычы Пін.
  11. жычка ж. Чырвоная стужка.
    Купіла красну жычку і заплела косу. Бастынь Лун.

 
Дыялектнае слова   Дыялектнае слова
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019