Граматычны слоўнік дзеяслова 2013

(33765 артыкулаў)

Граматычны слоўнік дзеяслова 2013
Створана на падставе:
Граматычны слоўнік дзеяслова. Менск: Беларуская навука, 2013. ISBN 978-985-08-1518-7

У аснову рэестра новага выдання слоўніка пакладзена дзеяслоўная лексіка сучаснай беларускай мовы з улікам правіл, якія ўведзены ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 г. Слоўнікавыя артыкулы ўтрымліваюць інфармацыю аб словазмяненні і формаўтварэнні дзеяслова як часціны мовы. Граматычны слоўнік дзеяслова – нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, разлічаны на носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў. Асноўнае прызначэнне слоўніка, які змяшчае каля 34 тысяч дзеясловаў, – адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Слоўнік будзе карысны ўсім, для каго важна правільная моўная практыка.


Паведаміць пра недакладнасьць