1 Краявы эфект, з'ява павышанай відавой разнастайнасці і вялікай колькасці арганізмаў на стыку двух біягеацэнозаў і ў прылягаючых зонах. 2 Кругаварот рэчываў у біясферы, цыклічныя фізічныя, хімічныя і біялагічныя працэсы. Найбольшую ролю адыгрываюць цыклы вугляроду і інш. элементаў (кіслароду, азоту, вадароду, серы і… 3 Крывая росту папуляцыі, лінія, якая графічна паказвае змяненне колькасці або біямасы папуляцыі ў залежнасці ад часу. Найбольш поўнае ўяўленне аб ёй можна атрымаць у тым выпадку,… 4 Крыль (ад гал. kriel - крошка, малыш, драбяза), скопішча рачкоў атрада эўфаўзіевых і бакаплаваў, якімі харчуюцца кіты, ластаногія, рыбы і інш. 5 Крыптафіты (ад грэч. kryptos - тайны, скрыты і phyton - расліна), жыццёвая форма раслін, у якіх пупышкі ўзнаўлення закладваюцца на карэнішчах, клубнях, цыбулінах… 6 Крыясфера (ад грэч. kryos - холад, мароз, лёд), сукупнасць масы лёду і снегу на Зямлі. 7 Крыяфілы (ад грэч. kryos - холад, мароз, лёд і phileo - люблю), арганізмы, якія жывуць у талых водах на паверхні лёду або снегу. Да іх адносяцца аднаклетачныя… 8 Крыяфіты (ад грэч. kryos - холад, мароз, лёд і phyton - расліна), раслінныя арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ў халодных і сухіх умовах. Утвараюць расліннае покрыва…