1 Тэктоніка, галіна геалогіі, якая вывучае развіццё структуры зямной кары і яе змяненні пад уплывам тэктанічных рухаў і дэфармацый, што суправаджаюцца складкаватымі… 2 Тэламарфоз (ад грэч. telos - канец і morphe - форма, від), напрамак эвалюцыі ў бок вузкай спецыялізацыі. Звязан з развіццём прыстасаванняў да існавання ў вузкім… 3 Тэлатаксіс (ад грэч. telos - канец, мэта і таксіс), накіраванае перамяшчэнне жывёл да крыніцы стымуляцыі. 4 Тэлеалогія (ад грэч. telos - мэта, вынік, завяршэнне і логія), ідэалістычнае вучэнне аб спрадвечнай мэтазгоднасці ў прыродзе; прыпісванне ўнутранай мэты жывой прыродзе.… 5 Тэлергоны (ад грэч. tele - удаль, далёка і ergon - работа, уздзеянне), рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў знешняе асяроддзе і ўздзейнічаюць на жывёл таго ж (ферамоны)… 6 Тэмпература цела, інтэгральны паказчык цеплавога балансу арганізма. У пайкілатэрмных жывёл Т. ц. змяняецца ў залежнасці ад тэмпературы асяроддзя пражывання. У гамаятэрмных… 7 Тэмпературная інверсія, павышэнне тэмпературы паветра з вышынёй замест яе звычайнага паніжэння. Узнікае ў выніку радыяцыйнага ахаладжэння зямной паверхні і прыземнага слоя паветра.… 8 Тэрабіёнт (ад лац. terra - зямля і біёнт), арганізм, які жыве ў дарослым стане на паверхні сушы, корміцца і размнажаецца тут. 9 Тэратагены (ад грэч. teratos - пачвара, вырадак і ...гены), рэчывы, уздзеянне якіх на арганізм прыводзіць да анамалій ў яго развіцці. 10 Тэраталогія (ад грэч. teratos - пачвара, вырадак і ...логія), навука, якая вывучае выродлівасць і анамаліі ў раслін, жывёл і чалавека. 11 Тэрафіты (ад грэч. theros - лета і phyton - расліна), аднагадовыя расліны, жыццёвы цыкл якіх заканчваецца за адзін вегетацыйны сезон. Неспрыяльны час года Т. перажываюць… 12 Тэрмадынаміка біялагічных сістэм, раздзел навукі, які разглядае агульныя заканамернасці ператварэння энергіі, іх сувязь з абменам рэчываў, а таксама праблемы ўстойлівасці і эвалюцыі біялагічных… 13 Тэрмаклін (ад грэч. thermos - цёплы і climin - схіляць), слой скачка або рэзкага перападу тэмпературы ў вадаёме. Выразна наглядаецца ў глыбокіх азёрах у летні час.… 14 Тэрмарэгуляцыя (ад грэч. therme - цяпло і лац. regulo - упарадкоўваю, рэгулюю), сукупнасць складаных фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне аптымальнай… 15 Тэрмарэцэпцыя (ад грэч. therme - цяпло і рэцэпцыя), успрыманне змянення тэмпературы, якое суправаджаецца ўзнікненнем нервовых імпульсаў з наступнай перадачай сігналаў… 16 Тэрмасфера, частка іанасферы - верхняй абалонкі атмасферы, у якой паветра знаходзіцца ў іанізаваным стане. 17 Тэрмафікацыя (цеплавое забрудненне), змяненне біялагічных працэсаў у вадаёмах, якое выклікаецца павышэннем тэмпературы ў выніку скідвання цёплых вод цеплавымі і атамнымі… 18 Тэрмафілы (ад грэч. therme - цяпло і phileo - люблю), арганізмы, прыстасаваныя да пражывання ва ўмовах пастаянна высокіх тэмператур. Так, тэрмафільныя мікраарганізмы… 19 Тэрмічны рэжым вадаёмаў (цеплавы рэжым вадаёмаў), перыядычныя змяненні тэмпературы вады і яе цеплавых запасаў у вадаёмах. Для вадаёмаў характэрна вясенняя і асенняя гоматэрмія… 20 Тэрыконы (ад фр. terri - пародны адвал і conique - канічны), конусападобныя адвалы пустой пароды, якія ўтвараюцца каля горных вырабатак.