21 Фільтратары, водныя арганізмы, якія харчуюцца дробнымі завіслымі рэчывамі, што адцэджваюцца з вады праз складаную сістэму харчовых органаў, прыстасаваных для фільтрацыі.… 22 Фіта... (ад грэч. phyton - расліна), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да раслін або навукі аб раслінах (батанікі). 23 Фітабентас, сукупнасць раслінных арганізмаў, якія жывуць на дне вадаёмаў. 24 Фітагармоны, гармоны раслін; арганічныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца вышэйшымі раслінамі і дзейнічаюць у вельмі малых колькасцях. 25 Фітамаса, сумарная маса ўсіх раслінных арганізмаў у любым прыродным згуртаванні. У наземных згуртаваннях Ф., як правіла, большая, чым заамаса, у водных - наадварот,… 26 Фітанцыды (ад фіта... і лац. caedo - забіваю), утвараемыя раслінай біялагічна актыўныя рэчывы, якія забіваюць або прыгнятаюць рост і развіццё мікраарганізмаў. Адыгрываюць… 27 Фітапланктон (ад фіта... і грэч. planktos - блукаючы), сукупнасць мікраарганізмаў, якія адносяцца да прадстаўнікоў расліннага свету і жывуць у завіслым стане ў вадзе.… 28 Фітатаксін, таксічнае для раслін рэчыва, здольнае парушыць іх метабалізм. 29 Фітафагі (ад фіта... і грэч. phagos - які пажырае), жывёлы, якія кормяцца раслінамі. Да іх адносяць усіх расліннаедных жывёл наземных і водных экасістэм. 30 Фітацэналогія, раздзел геабатанікі і біягеацэналогіі, які вывучае раслінныя згуртаванні. 31 Фітацэноз, расліннае згуртаванне або сукупнасць раслін на пэўным участку зямной паверхні. Гэта дынамічная сістэма, якая змяняецца на працягу года і па гадах. 32 Флора (ад лац. Flora - багіня кветак і вясны), сукупнасць відаў раслін, якая склалася гістарычна, на дадзенай тэрыторыі. Ф. Зямлі налічвае каля 375 тыс. відаў… 33 Флуктуацыя (ад лац. fluctuatio - ваганне), асцыляцыя - ваганне колькасці і прадукцыйнасці папуляцыі, паказанае ў выглядзе хвалепадобнай крывой. 34 Форма жыццёвая, тып прыстасавання розных відаў да падобных умоў асяроддзя. Вонкава характарызуецца агульнымі рысамі адаптацыі да асяроддзя, падабенствам асноўных марфалагічных… 35 Фота... (ад грэч. photos - святло), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да святла, дзеяння святла. 36 Фотаксенны арганізм (ад фота... і грэч. xenos - чужы), арганізм, абыякавы да інтэнсіўнасці асвятлення. 37 Фотаперыяд, чаргаванне на працягу 24 гадзінаў светлага і цёмнага часу сутак. У раёнах з умераным кліматам змяняецца ў залежнасці ад пары года (кароткія светлавыя… 38 Фотаперыядызм (ад фота... і грэч. periodos - кругавярчэнне, чаргаванне), рытмічнае змяненне розных уласцівасцей і функцый арганізма пад уплывам чаргавання і працягласці… 39 Фотарэцэпцыя (ад фота... і лац. receptio - прыём, прыняцце), успрыманне святла асобнымі арганізмамі або спецыялізаванымі ўтварэннямі - фотарэцэптарамі. 40 Фотасінтэз (ад фота... і грэч. synthesis - злучэнне), ператварэнне зялёнымі раслінамі і фотасінтэзуючымі арганізмамі праменнай энергіі Сонца ў энергію арганічных…