1 Вадаём, вялікая колькасць бяссцёкавых або з запаволеным сцёкам вод у прыродных або штучных упадзінах (азёры, вадасховішчы, сажалкі, каналы і г.д.). 2 Вадасховішча, штучны вадаём, утвораны, як правіла, у даліне ракі водападпорнымі збудаваннямі для назапашвання і захоўвання вады з мэтай яе выкарыстання ў народнай… 3 Валавая першасная прадукцыя, агульная маса раслінных тканак на адзінку паверхні або аб'ёму месцапражывання, якая ўтвараецца ў працэсе фотасінтэзу за пэўны час. 4 Вегетацыйны перыяд, перыяд года, у які магчымы рост і развіццё (вегетацыя) раслін у дадзеных кліматычных умовах. Час актыўнай жыццядзейнасці. Працягласць залежыць ад прыродных… 5 Ветравая эрозія глебы, разбурэнне і перанос глебы ветрам. 6 Вецер, рух паветра адносна зямной паверхні, які выклікаецца нераўнамерным размеркаваннем атмасфернага ціску. Над вялікімі тэрыторыямі ўтварае паветраныя плыні.… 7 Від [species], адзінка класіфікацыі раслін і жывёл; папуляцыя асобін, якія падобны па сваіх марфалагічных і фізіялагічных адзнаках, маюць агульнае паходжанне… 8 Відавая разнастайнасць, лік відаў раслін і жывёл, якія ўтвараюць дадзены біягеацэноз. 9 Від дамінантны (ад лац. dominans - пануючы), від, які пераважае па колькасці. 10 Віды знікаючыя, віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і якім пагражае непасрэдная небяспека вымірання; далейшае існаванне іх немагчыма без ажыццяўлення спецыяльных… 11 Віды рэдкія, віды, якія не знаходзяцца пад непасрэднай пагрозай вымірання, але захаваліся ў невялікай колькасці або на абмежаваных тэрыторыях; ёсць небяспека іх знікнення.… 12 Віды, якія скарачаюцца, віды, колькасць і арэал якіх памяншаецца на працягу пэўнага часу, або па прыродных прычынах, або з-за ўмяшання чалавека, або ў выніку таго і іншага разам.… 13 Від эдыфікатар (ад лац. aedificator - будаўнік), від, які сваёй жыццядзейнасцю ў найбольшай ступені стварае асяроддзе, прадвызначае існаванне іншых арганізмаў. 14 Від эндэмічны (ад грэч. endemos - мясцовы), від, які пражывае толькі ў дадзеным рэгіёне. Развіццю эндэмізму садзейнічаюць геаграфічная ізаляцыя, кліматычныя ўмовы,… 15 Вільготнасць паветра, колькасць вадзяной пары ў паветры; адна з найбольш істотных характарыстык надвор'я і клімату. Найбольш важны і часта ўжываемы паказчык В. п. - адносная… 16 Вільготнасць паветра абсалютная, колькасць газападобнай вады (пары) у грамах на 1 м3 паветра. 17 Віхар, звычайна невялікая маса паветра, ахопленая вярчальным рухам вакол гарызантальнай або вертыкальнай восі. 18 Вобласць арыдная, вобласць, у якой выпарэнне перавышае гадавую суму ападкаў, раслінны свет зведвае недахоп вільгаці на працягу вегетацыйнага перыяду. 19 Вобласць гумідная, вобласць, у якой расліны забяспечаны вадой у дастатковай меры. 20 Водаахоўныя зоны, тэрыторыі, якія мяжуюць з акваторыямі рэк, азёр і інш. водных аб'ектаў, дзе наладжаны спецыяльны рэжым гаспадарчай дзейнасці для прадухілення забруджвання,…