1 Геабіёнты (ад грэч. ge - Зямля і bion - які жыве), пастаянныя насельнікі глебы. Увесь цыкл іх развіцця праходзіць у глебавым асяроддзі. Тыповымі прадстаўнікамі… 2 Геаксены (ад грэч. ge - Зямля і xenos - чужы, госць), жывёлы, якія калі-нікалі наведваюць глебу для часовага ўкрыцця або прытулку (тараканавыя, некаторыя паўцвердакрылыя,… 3 Геамарфалогія (ад грэч. ge - Зямля і марфалогія), навука аб рэльефе зямной паверхні (сушы, дна акіянаў і мораў), яго паходжанні і гісторыі развіцця. 4 Геасфера (ад грэч. ge - Зямля і sphaira - шар), канцэнтрычныя сферы, якія складаюць Зямлю. Верхняя з іх - атмасфера, затым біясфера і гідрасфера, літасфера, мантыя… 5 Геафізіка, комплекс навук, якія вывучаюць фізічныя ўласцівасці Зямлі ў цэлым і фізічныя працэсы, што адбываюцца ў яе цвёрдых сферах, а таксама ў вадкай (гідрасферы)… 6 Геафілы (ад грэч. ge - Зямля і phileo - люблю), жывёлы, частка цыкла развіцця якіх, часцей адна з фаз, абавязкова праходзіць у глебе. Да іх належыць большасць… 7 Геафіты (ад грэч. ge - Зямля і phyton - расліна), шматгадовыя травяністыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення размешчаны на падземных органах (цыбулінах, карэнішчах,… 8 Гелафілы (ад грэч. helos - балота і phileo - люблю), балотныя жывёлы; часцей за ўсё з'яўляюцца гіграфіламі. 9 Гелафіты (ад грэч. helos - балота і phyton - расліна), балотныя расліны. Гл. Гіграфіты. 10 Геліяфільнасць (ад грэч. helios - Сонца і phileo - люблю), адносіны арганізмаў да святла. 11 Геліяфіты (ад грэч. helios - Сонца і phyton - расліна), расліны, якія прыстасаваліся да жыцця пры поўным сонечным асвятленні і ў якіх пры зацяненні паяўляюцца адзнакі… 12 Гемікрыптафіты (ад грэч. hemi - напалову, kryptos - тайны, скрыты і phyton - расліна), шматгадовыя травяністыя расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх закладваюцца на карэнішчах,… 13 Геміксерафіты (ад грэч. hemi - напалову, xeros - сухі і phyton - расліна), засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне дзякуючы магутнай… 14 Генафонд, сукупнасць спадчынных уласцівасцей усіх існуючых на Зямлі арганізмаў. Кожны біялагічны від непаўторны. Таму ўвесь Г. нашай планеты, за выключэннем Г.… 15 Генератыўныя асобіны (ад лац. generare - нараджаць, вырабляць), асобіны, якія здольны да размнажэння, хоць і не абавязкова размнажаюцца ў дадзены перыяд. 16 Генерацыя (ад лац. generatio - нараджэнне), пакаленне; перыяд жыцця жывёлы (або расліны) ад пачатку яе развіцця да палаваспелага стану. Некаторыя віды жывёл даюць… 17 Гербіцыды (ад лац. herba - трава, caedo - забіваю), хімічныя рэчывы, якія прымяняюцца для знішчэння расліннасці шляхам апыльвання, апырсквання або ўнясення ў глебу.… 18 Гетэратрофныя арганізмы (гетэратрофы; ад грэч. heteros - іншы і trophe - харчаванне), арганізмы, якія выкарыстоўваюць для свайго харчавання гатовыя арганічныя рэчывы. Да іх адносяцца:… 19 Гетэратэрмія (ад грэч. heteros - іншы і therme - цяпло), розны ўзровень тэмпературы цела ў залежнасці ад функцыянальнай актыўнасці арганізма. Уласціва жывёлам, якія… 20 Гетэратэрмныя жывёлы (ад грэч. heteros - іншы і therme - цяпло), група цеплакроўных жывёл, у якіх перыяды захоўвання пастаяннай высокай тэмпературы цела змяняюцца перыядамі…