1 ДДТ (дыхлордыфенілтрыхлорэтан), хлорарганічнае рэчыва; пестыцыд, які атрымаў пасля другой сусветнай вайны шырокае распаўсюджанне ў свеце для барацьбы з насякомымі-шкоднікамі… 2 «Драпежнік - ахвяра», адносіны; уплыў віду драпежніка на колькасць папуляцыі віду ахвяры, які служыць драпежніку ежай, і, як вынік гэтага, на біялагічныя паказчыкі папуляцыі… 3 Драпежнікі, арганізмы (жывёлы, расліны, мікраарганізмы і грыбы), якія кормяцца, як правіла, жывёльным кормам (заафагі, насякомаедныя расліны). Вылучаюць таксама… 4 Драпежнікі другога парадку, драпежнікі, якія нападаюць на больш слабых драпежнікаў (шчупак, які харчуецца акунём). 5 Драпежнікі першага парадку, драпежнікі (большасць павукоў, ліса і інш.), якія нападаюць на «мірных» (траваедных, насякомаедных і інш.) жывёл. 6 Драпежніцтва, адзін з тыпаў біятычных узаемаадносін паміж дзвюма групамі жывёл; спосаб здабывання ежы жывёламі, рэдка раслінамі, пры якім адзін від ловіць, умярцвляе… 7 Другасная прадукцыя, прадукцыя гетэратрофных арганізмаў (кансументаў), якія кормяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (усе жывёлы, гетэратрофныя мікраарганізмы і сапрафітныя… 8 Дрэнаж сельскагаспадарчых зямель, асушэнне залішне ўвільготненых глеб, звычайна з дапамогай штучных падземных вадацёкаў - дрэн. Часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ганчарныя трубы. 9 Дыаксін, рэчыва, якое можа быць утворана як пабочны прадукт пры вытворчасці рада хлараваных злучэнняў бензолу (у прыватнасці, трыхлорфенолу і яго вытворных),… 10 Дынаміка колькасці папуляцыі, перыядычныя змяненні ў часе колькасці асобін, а таксама ўзроставага складу папуляцыі пад уплывам уздзейнічаючых на яе абіятычных і біятычных фактараў.… 11 Дысіміляцыя (ад лац. dissimilis - непадобны), працэс распаду арганічных рэчываў у арганізме; састаўная частка абмену рэчываў (метабалізму). Ажыццяўляецца ў цеснай… 12 Дыск Секі, простая прылада для вызначэння празрыстасці вады ў вадаёмах; уяўляе сабой белы металічны дыск дыяметрам 30 см. Пры апусканні на глыбіню раптам перастае… 13 Дыстанцыйны маніторынг, назіранне і вывучэнне навакольнага асяроддзя ў цэлым і асобных элементаў біясферы з дапамогай лятальных паветраных і касмічных апаратаў. Галоўнымі, практычна… 14 Дыяпаўза (ад грэч. diapausis - перапынак), перыяд у развіцці жывёл, які характарызуецца рэзкім зніжэннем інтэнсіўнасці метабалічных працэсаў, спыненнем росту і… 15 Дэградацыя асяроддзя, пагаршэнне прыроднага асяроддзя або сумесна прыроднага і сацыяльнага асяроддзяў. 16 Дэградацыя глеб, паніжэнне ўрадлівасці глеб, выкліканае пагаршэннем іх карысных уласцівасцей, што выклікаецца неразумным землекарыстаннем. У дэградуючых глебах паніжаецца… 17 Дэльта (ад грэч. delta - літара, якая мае форму трохвугольніка), рачная нізіна ў нізоўях ракі, якая ўпадае ў мелкаводны ўчастак мора, са шматлікімі рукавамі… 18 Дэмаграфічныя табліцы (ад грэч. demos - народ, насельніцтва), табліцы, у якіх прыводзяцца важнейшыя статыстычныя даныя аб папуляцыі, у першую чаргу доля асобін, якія дажываюць… 19 Дэмаграфія (ад грэч. demos - народ, насельніцтва), галіна навукі, якая вывучае насельніцтва, людзей, іх геаграфію, структуру, колькасную прасторава-часавую дынаміку.… 20 Дэндрабіёнты (ад грэч. dendron - дрэва і bion - які жыве), арганізмы, якія насяляюць дрэвавы ярус расліннасці.