Расейска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў

(7047 артыкулаў)

Расейска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў
Створана на падставе:
Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0029-3
Укладальнікі: Мікалай Касцюковіч, Уладзімір Люшцік, Вячаслаў Шчэрбін

У выданьні ўпершыню ў тэрмінаграфічнай практыцы стварэння сучасных расейска-беларускіх перакладных слоўнікаў дастаткова поўна і сістэмна прадстаўлены каля 18500 беларускіх тэрмінаў і словазлучэнняў, што рэальна ўжываюцца ў галіне фізіка-матэматычных, фізіка-тэхнічных і шэрагу сумежных навук. Слоўнік у дастатковай ступені адлюстроўвае магчымую на сённяшні дзень ступень нарматыўнага ўпарадкавання гэтых тэрмінаў, адказвае нормам сучаснай беларускай мовы і часткова выконвае таксама функцыі іншых лінгвістычных даведнікаў (арфаграфічнага, акцэнталагічнага, граматычнага і дтп.).

Можа быць выкарыстаны навуковымі работнікамі і аспірантамі (матэматыкамі, фізікамі, спецыялістамі тэхнічнага профіля) для знаходжання беларускіх эквівалентаў адпаведных расейскіх тэрмінаў пры напісанні навуковых прац на беларускай мове, выкладчыкамі і студэнтамі прыродазнаўча-навуковых і тэхнічных факультэтаў беларускіх ВНУ пры вызначэнні нормаў напісання, вымаўлення і граматычнага афармлення расейскіх і беларускіх матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў, а таксама ўсімі, хто цікавіцца праблемамі сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі.

Паведаміць пра недакладнасьць