Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны (135 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  о  ф  ы  э  ю  
а  е  ё  і  л  о  р  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 37 артыкулаў

  1. фабрыка, -і, ж. Фабрыка.
    Трапушнік зьбіраець трапкі і адпраўляець іх ны фабрыку. Міцькаўшчына Мсцісл.
  2. файна, прысл. Добра, прыгожа.
    Твой сьпінжак файна пашыт. Канахоўка Клім.
  3. файный, прым. Добры, прыгожы.
    Во файный замочык, і заклёпык ня відна. Хвёдараўка Краснап.
  4. фальбоны, -аў, мн. л. Фальбоны.
    Дзяўчына пашыла сабе з фальбонымі сукенку. Машавая Бялынкав.
  5. фаля, -і, ж. Дама, назва карты.
    Ета мыя трафовыя фаля, а ў цябе была бубновыя. Горня Хоцім.
  6. фантніна, -ы, ж. Хусціна.
    Дай мне якую фантніну накрыцца ад мух. Куркаўшчына. Мсцісл.
  7. фанты, -ыў, мн. л. Фанты, гульня.
    Дывайця будзім гуляць у фанты. Шарэйкі Касцюк.
  8. фарба, -ы, ж. Фарба.
    Навошта табе столькі фарбы, што ты будзіш фарбуваць? Ушакі Чэрык.
  9. фарботы, -ыў, мн. л. Вязаныя ручным спосабам карункі.
    Я зьвізала фарботы к абрусу. Буліна Касцюк. Кохта з фарботамі. Камароўка Крыч. Дзяўчына візала фарботы. Курманава Мсцісл.
  10. фарбываць, дзеясл. Фарбаваць.
    Думаю занесьць к сінельніку фарбываць спадніцу. Ушакі Чэрык. Хацела фарбываць пряжу, ды фарбы німа ў кыпірацыі. Мсціслаў.
  11. фарнабікс, -у, м. Праборка, пагроза.
    Дай яму за ета фарнабіксу, штоб ён памітываў. Сутокі Мсцісл. Я табе калі дам фарнабіксу, дык ты й сваіх ні пызнаеш. Куркаўшчына Мсцісл.
  12. фасоля, -і, ж. бат. Фасоля.
    Ны гародзе расьце фасоля і гарох. Залессе Касцюк.
  13. фацера, -ы, ж. Кватэра.
    Завёз хлопчыка ў горыд вучыцца і пыставіў ны фацеру ды знакомых. Парадзіна Мсцісл.
  14. Федзя, -і, м. Уласнае імя, памянш. ад Фёдар.
    У Федзі ёсьць харошыя карцінкі. Шарэйкі Касцюк.
  15. Фёдыр, -а, м. Уласнае імя Фёдар.
    Змусьціцель ты, Фёдыр, майго хлыпца зьвёў, у дваре ня можыць і часу быць. Канічы Касцюк.
  16. Фёкла, -ы, ж. Уласнае імя Фёкла.
    Пёклу ў школі вучыціль завець Фёкла. Міцькаўшчына Мсцісл.
  17. фігура, -ы, ж.
    1. Фігура, выверт бараною, які робяць на паласе, калі канчаюць баранаваць.
    Дос ужо скырадзіць, дзелый фігуру і паедзім! Хвёдараўка Краснап.
    2. Фіга.
    На табе фігуру за ета! Брылёўка Краснап.
  18. філепіца, -ы, ж. Мокры снег з ветрам.
    Ны дваре тыкая філепіца, што проста вочы заліпляя. Барысавічы Клім.
  19. філёнка, -і, ж. Філёнка, палавінка дзвярэй.
    У дзьверы адна філёнка гатова, цяпер другую буду дзелыць. Журбін Бялынкав.
  20. філёнчыстый, прым. Філёнчасты, зроблены з філёнак, на дзве палавіны.
    У хаці ў яго філёнчыстыя дзьверы - сам масьцір, ды дзіва што зьдзелыў. Хвёдараўка Краснап.

Старонкі: 1  2  
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны   Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017