На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    фабрыка, -і, ж. Фабрыка.
    Трапушнік зьбіраець трапкі і адпраўляець іх ны фабрыку. Міцькаўшчына Мсцісл.
  2. 2
    файна, прысл. Добра, прыгожа.
    Твой сьпінжак файна пашыт. Канахоўка Клім.
  3. 3
    файный, прым. Добры, прыгожы.
    Во файный замочык, і заклёпык ня відна. Хвёдараўка Краснап.
  4. 4
    фальбоны, -аў, мн. л. Фальбоны.
    Дзяўчына пашыла сабе з фальбонымі сукенку. Машавая Бялынкав.
  5. 5
    фаля, -і, ж. Дама, назва карты.
    Ета мыя трафовыя фаля, а ў цябе была бубновыя. Горня Хоцім.
  6. 6
    фантніна, -ы, ж. Хусціна.
    Дай мне якую фантніну накрыцца ад мух. Куркаўшчына. Мсцісл.
  7. 7
    фанты, -ыў, мн. л. Фанты, гульня.
    Дывайця будзім гуляць у фанты. Шарэйкі Касцюк.
  8. 8
    фарба, -ы, ж. Фарба.
    Навошта табе столькі фарбы, што ты будзіш фарбуваць? Ушакі Чэрык.
  9. 9
    фарботы, -ыў, мн. л. Вязаныя ручным спосабам карункі.
    Я зьвізала фарботы к абрусу. Буліна Касцюк. Кохта з фарботамі. Камароўка Крыч. Дзяўчына візала фарботы. Курманава Мсцісл.
  10. 10
    фарбываць, дзеясл. Фарбаваць.
    Думаю занесьць к сінельніку фарбываць спадніцу. Ушакі Чэрык. Хацела фарбываць пряжу, ды фарбы німа ў кыпірацыі. Мсціслаў.
  11. 11
    фарнабікс, -у, м. Праборка, пагроза.
    Дай яму за ета фарнабіксу, штоб ён памітываў. Сутокі Мсцісл. Я табе калі дам фарнабіксу, дык ты й сваіх ні пызнаеш. Куркаўшчына Мсцісл.
  12. 12
    фасоля, -і, ж. бат. Фасоля.
    Ны гародзе расьце фасоля і гарох. Залессе Касцюк.
  13. 13
    фацера, -ы, ж. Кватэра.
    Завёз хлопчыка ў горыд вучыцца і пыставіў ны фацеру ды знакомых. Парадзіна Мсцісл.

Паведаміць пра недакладнасьць