Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны (135 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  о  ф  ы  э  ю  
г/ґ  д  л  н  п  р  с  х  ш  


На ваш запыт знойдзены 16 артыкулаў

  1. юга, -і, ж. Яга.
    Юга старыя, дакуль мыўчала. Бяседавічы Хоцім. Ты ўжо сядзі, юга старыя. Слабода Крыч.
  2. Юда, -ы, м. Юда; здраднік, прадажнік.
    Юда ты, прыдажнік! Ты чылавека ні за што ўтапіў. Зарубец Крыч.
  3. юдацкій, прым. Юдашскі [здрадніцкі].
    Паступык юдацкій, нечыга скызаць, чэсный чылавек так бы ні пыступіў. Б.Хутары Краснап.
  4. Юлічка, -і, ж. Уласнае імя, памянш. ад Юлька.
    Ці чула ты, Юлічка, што пры цябе людзі гамоняць? Нізькі Касцюк.
  5. Юлька, -і, ж. Уласнае імя Юлія.
    Жаніся, бяры Юльку Васілёву, будзя добрыя жонка. Азерцы Клім.
  6. юныш, -а, м. Юнак.
    Ты йшчэ юныш, мала чаго йшчэ ведыіш. Палуж Краснап.
  7. юпка, -і, ж. Спадніца.
    Просі шаўцы пашылі юпку. Гібалы Касцюк. Баба надзела новую юпку. Машавая Бялынкав. Ікая красівыя ў цябе юпка. Гусарка Клім.
  8. юр, -у, м. Юр [гіз].
    У цябе адзін юр на ўме; усё з дзіўчатымі б заігрываў. Слаўнае Мсцісл.
  9. юріць, дзеясл. Юрыць, хацець, прагнуць.
    Ён юріць жаніцца, а бацька ня хочыць, што йшчэ мылады. Слаўнае Мсцісл.
  10. Юрка, -і, м. Уласнае імя Юрый.
    Цітаў Юрка забіў зайца. Сохана Мсцісл.
  11. юрнуць, дзеясл. Сцебануць, выцяць.
    Змоўкні! Ато калі юрну пугуй, дык аж патскочыш. Кокатава Мсцісл.
  12. юрок, юрка, м. Кароценькая палачка з дзірачкамі ў абодвух канцах для звівання ў клубок нітак.
    Вазьмі юрок ды змытай етыя ніткі. Журбін Бялынкав. Юрком лаўчэй мытаць ніткі. Хвёдараўка Краснап. Удзень мне нітку ў юрок, ато я ня віджу, а мне нада мытаць ніткі на клубок. Крычаў. Бяз юрка кепска ніткі мытаць, у рукі рэжыць. Буда Рагатая Мсцісл.
  13. Юрычка, -а, м. Уласнае імя, памянш. ад Юрый.
    Юрычка, дзівяцігадовы хлопчык, служыў пыдпаскым у пастуха. Сохана Мсцісл.
  14. юс, выкл. Юсь (вокрык на свіней).
    Юс! Каб вас воўк - усі грады парылі. Арцёмаўка Міласл.
  15. юха, -і, ж. Юха, кроў.
    Адыдзі, бо калі дам, дык юхаю бальесься! Белы Камень Бялынкав.
  16. юшка, -і, ж.
    1. Юшка, кружок, якім зачыняюць комін.
    Ці заложына юшка? Нешта ў хаці халодна. Машавая Бялынкав. Зачыні юшкай комін, ато гром грыміць. Зоры Чэрык.
    2. Юшка, навар з мяса або рыбы.
    Мяса з міскі павыцягвалі, а юшка зыстылася. Гібалы Касцюк. Зварілі мы тыраноў, дык юшка ат іх дужа солна; нада було з кардохлімі зваріць. Арцёмаўка Міласл.

 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны   Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017