Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны (135 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  о  ф  ы  э  ю  
в  ж  з  й  к  л  м  н  р  с  т  х  ш  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 30 артыкулаў

  1. евня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне], дзе пабудавана печ, над якою зроблены насціл з жэрдак, куды кладуць сушыць снапы перад малацьбой.
    На евні сушылі хлеб. Журбін Бялынкав. Снапы зьвезены на евню. Кісялёва Буда Краснап.
  2. ежа, -ы, ж. Ежа.
    Ого, як ён ахвоцін ды смашныя ежы! Слаўнае Мсцісл.
  3. ежалі, прысл. Калі.
    Ежалі будзе добрыя пагода, то я пайду ў лес. Хоцімск. Ежалі гэты аполак гуніць, то ўжо і ня знаю, якей вам і прывезьці. Б.Хутары Краснан.
  4. ежлі, прысл. Калі.
    Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні віныват. Лар'янава Мсцісл.
  5. ез, -а, м. Яз, перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат.
    Максім на ряце забіваў ез, а я на березі сядзеў. Гібалы Касцюк. Ці хораша ты, Яшка, забіў ез? Будзем ставіць нераты. Новыя Капачы Мсцісл.
  6. езік, -а, м. Памянш. ад ез.
    Забілі езік, будзім рыбу лавіць. Барысавічы Клім.
  7. езьдзіць, дзеясл. Ездзіць.
    Сяньня ўжо шарэш на рацэ, скора пачнем езьдзіць цераз. Юшкі Мсцісл. Пасьцівіць кыня ня хочыш, а езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў! Гібалы Касцюк.
  8. ейный, займ. Яе.
    Ейный ўнук хрымаў. Паўлавічы Клім.
  9. екатаць, дзеясл. [Якатаць], стагнаць.
    Як пычаў екатаць, дык хоць ты з хаты бягі. Пірагова Мсцісл.
  10. екстрынна, прысл. Экстранна, хутка, тэрмінова.
    Екстрынна трэба купіць бульбы. Хвёдараўка Краснап. Яму екстрінна нада було пріехыць у горыд. Арцёмаўка Міласл.
  11. екытаньне, -я, н. Якатанне, стагнанне.
    Ні плач, ні екытаньне табе ні паможыць, сьціхні ты ўжо екытаць. Горня Хоцім.
  12. ель, -і, ж. Елка, ель.
    У етым лесі толькі ель ды сысна, больш нічога ні расьцець. Гімбатоўка Мсцісл. А што табе, сылавей, спыдыбала тута, // А ці ель, ці сысна, ці белыя бяроза? З нар. песні, М.Г. 13.
  13. ельнік, -у, м. Ельнік, параснік маладых елак.
    Акраіна лесу зарысла густым ельнікам. Канічы Касцюк.
  14. ельнічык, -чка, м. Памянш. ад ельнік.
    Глядзі, якей густэй ельнічык узьняўся. Камароўка Крыч. Каб па том па ельнічку, // Ды два брахнінькі гулялі. З нар. песні.
  15. емкач, -а, м. Чапяла.
    Хызяйка емкачом выставіла з печы скывыраду. Тошчыца Быхаў.
  16. емя, -я, н. Яда, ежа [спажыванне].
    Нымалацілі - ні на семя, ні на емя. Парадзіна Мсцісл. Кінь хлеба на емя. Хвёдараўка Краснап.
  17. енк, -у, м. Енк, стогн.
    Ні магу я етыга енку слухыць. Залачова Мсцісл.
  18. енчыцца, дзеясл.
    1. Енчыць, мучыцца, стагнаць ад болю.
    Цэлую ноч з зубамі енчыўся. Кокатава Мсцісл. Мой дзіцёнак усі етыя дні із жыватом енчыцца, гора зь ім! Пірагова Мсцісл.
    2. Дакучаць няпрошанымі паслугамі.
    Гдзе ж ета жанчына, што енчылась ды мяне са сваею тыбакеркыю. Куркаўшчына Мсцісл.
  19. енчыць, дзеясл. Енчыць, стагнаць ад болю.
    Чаго ты енчыш, чаго ты пішчыш, ну што я табе параджу, калі баліць? Серчыцы Краснап.
  20. ерунда, -ы, ж. Глупства, бяссэнсіца.
    Ерунду ты кажыш. Хоцімск.

Старонкі: 1  2  
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны   Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017