На запыт знайшлося 30 артыкулаў

  1. 1
    евня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне], дзе пабудавана печ, над якою зроблены насціл з жэрдак, куды кладуць сушыць снапы перад малацьбой.
    На евні сушылі хлеб. Журбін Бялынкав. Снапы зьвезены на евню. Кісялёва Буда Краснап.
  2. 2
    ежа, -ы, ж. Ежа.
    Ого, як ён ахвоцін ды смашныя ежы! Слаўнае Мсцісл.
  3. 3
    ежалі, прысл. Калі.
    Ежалі будзе добрыя пагода, то я пайду ў лес. Хоцімск. Ежалі гэты аполак гуніць, то ўжо і ня знаю, якей вам і прывезьці. Б.Хутары Краснан.
  4. 4
    ежлі, прысл. Калі.
    Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні віныват. Лар'янава Мсцісл.
  5. 5
    ез, -а, м. Яз, перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат.
    Максім на ряце забіваў ез, а я на березі сядзеў. Гібалы Касцюк. Ці хораша ты, Яшка, забіў ез? Будзем ставіць нераты. Новыя Капачы Мсцісл.
  6. 6
    езік, -а, м. Памянш. ад ез.
    Забілі езік, будзім рыбу лавіць. Барысавічы Клім.
  7. 7
    езьдзіць, дзеясл. Ездзіць.
    Сяньня ўжо шарэш на рацэ, скора пачнем езьдзіць цераз. Юшкі Мсцісл. Пасьцівіць кыня ня хочыш, а езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў! Гібалы Касцюк.
  8. 8
    ейный, займ. Яе.
    Ейный ўнук хрымаў. Паўлавічы Клім.
  9. 9
    екатаць, дзеясл. [Якатаць], стагнаць.
    Як пычаў екатаць, дык хоць ты з хаты бягі. Пірагова Мсцісл.
  10. 10
    екстрынна, прысл. Экстранна, хутка, тэрмінова.
    Екстрынна трэба купіць бульбы. Хвёдараўка Краснап. Яму екстрінна нада було пріехыць у горыд. Арцёмаўка Міласл.
  11. 11
    екытаньне, -я, н. Якатанне, стагнанне.
    Ні плач, ні екытаньне табе ні паможыць, сьціхні ты ўжо екытаць. Горня Хоцім.
  12. 12
    ель, -і, ж. Елка, ель.
    У етым лесі толькі ель ды сысна, больш нічога ні расьцець. Гімбатоўка Мсцісл. А што табе, сылавей, спыдыбала тута, // А ці ель, ці сысна, ці белыя бяроза? З нар. песні, М.Г. 13.
  13. 13
    ельнік, -у, м. Ельнік, параснік маладых елак.
    Акраіна лесу зарысла густым ельнікам. Канічы Касцюк.
  14. 14
    ельнічык, -чка, м. Памянш. ад ельнік.
    Глядзі, якей густэй ельнічык узьняўся. Камароўка Крыч. Каб па том па ельнічку, // Ды два брахнінькі гулялі. З нар. песні.
  15. 15
    емкач, -а, м. Чапяла.
    Хызяйка емкачом выставіла з печы скывыраду. Тошчыца Быхаў.
  16. 16
    емя, -я, н. Яда, ежа [спажыванне].
    Нымалацілі - ні на семя, ні на емя. Парадзіна Мсцісл. Кінь хлеба на емя. Хвёдараўка Краснап.
  17. 17
    енк, -у, м. Енк, стогн.
    Ні магу я етыга енку слухыць. Залачова Мсцісл.
  18. 18
    енчыцца, дзеясл.
    1. Енчыць, мучыцца, стагнаць ад болю.
    Цэлую ноч з зубамі енчыўся. Кокатава Мсцісл. Мой дзіцёнак усі етыя дні із жыватом енчыцца, гора зь ім! Пірагова Мсцісл.
    2. Дакучаць няпрошанымі паслугамі.
    Гдзе ж ета жанчына, што енчылась ды мяне са сваею тыбакеркыю. Куркаўшчына Мсцісл.
  19. 19
    енчыць, дзеясл. Енчыць, стагнаць ад болю.
    Чаго ты енчыш, чаго ты пішчыш, ну што я табе параджу, калі баліць? Серчыцы Краснап.
  20. 20
    ерунда, -ы, ж. Глупства, бяссэнсіца.
    Ерунду ты кажыш. Хоцімск.

Паведаміць пра недакладнасьць