Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны (135 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  о  ф  ы  э  ю  
д  к  л  м  н  р  с  ў  


На ваш запыт знойдзены 17 артыкулаў

  1. ё, дзеясл. Ёсць.
    Ці ў цябе тыбака ё? Эге, ё! Кокатава Мсцісл. У мяне ё многа грошы. Слаўнае Мсцісл. Ё ў мяне сістра, лет ні дырысла, // Тая мяне ні пускала. З нар. песні.
  2. ёдка, прысл. Холадна і вільготна.
    Ны дваре дужа ёдка, ныпряні кажух. Маластоўка Краснап. Сеньні дужа ёдка. Кісялёва Буда Краснап.
  3. ёкат, -у, м. Іката, ікаўка [і якатанне], стогн.
    Прамерз я, дык ёкыт прыняў - ніяк ні магу ўстрымацца. Негін Касцюк.
  4. ёкаць, дзеясл. Ікаць.
    Мне як станіць холадна, дык і пачынаеш ёкаць. Канічы Касцюк.
  5. ёкыт, -у, м. Іката, стогн, якатанне.
    Ня столькі тэй болі, як ёкыту. Залесавічы Крыч.
  6. ёлка, -і, ж. Елка, ель.
    Нардом абторкылі ёлкымі. Маластоўка Краснап. Узыбраўся на ёлку ды лумаіць веткі. Паўлавічы Клім.
  7. ёлкій, прым. Ёлкі, прагорклы.
    Масла ёлка, есьць ня можна. Брылёўка Краснап.
  8. ёлкьісьць, -і, ж. Ёлкасць, гарката [прагоркласць].
    На мой смак, у етым масьлі ёсьць ёлкысьць: нясьвежыя яно. Лешчынка Мсцісл.
  9. ёлуп, -а, м. Ёлуп, дурань.
    Ёлуп ты сьляпы, куды ты прэсься? Парадзіна Мсцісл. Што ты, ёлуп, рот разьзявіў - варона ўляціць! Сохана Мсцісл.
  10. ёлупінь, -пня, м. Ёлуп, дурань.
    Разі ты зьдзелыіш, як людзі, ёлупінь бізгаловый. Высокі Бор Краснап.
  11. ёлычка, -і, ж.
    1. Памянш. ад ёлка.
    2. бат. Хвошч палявы.
    Зь етыга туўкачыка вырысьціць ёлычка. Хвёдараўка Краснап.
  12. ёмка, прысл. Ёмка [зручна].
    Няёмка нейк у руках дзіржаць: усё выкручвыіцца. Залачова Мсцісл.
  13. ёмкій, прым. Ёмкі [зручны].
    Грабільніца няёмкыя. Хвёдараўка Краснап.
  14. ён, яго, займ. Ён.
    Ён памеўся прыехаць як жа ня прыедзе? Палуж Краснап. Ён дужа па многа есьць. Слаўнае Мсцісл. Там Міхасічка йдзець, // А ён бабу вядзець. З нар. песні, М.Г. 1.
  15. ёрзыць, дзеясл. Ёрзаць, неспакойна сядзець.
    Дос табе ёрзыць, ніпаседа, хуць бы ты троху пысядзеў спакойна. Лешчынка Мсцісл.
  16. ёсьць, дзеясл. Ёсць.
    Ёсьць у мяне бацька й матка. Сохана Мсцісл. Цяпер рэдка ўжо носюць пістоны, алі ж ёсьць. Палуж Краснап. Ці ёсьць у вас чорныя гузікі? Ёсьць. Навашоўкі Раснян.
  17. ёўня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне] з печчу, дзе сушацца снапы.
    Наша ёўня сушыць хырашо і ўмішчаіць пяцьсот снапоў. Канічы Касцюк. Зачыні ёўню. Вародзькава Крыч. Наша ёўня бальшая, там можна столькі пасушыць снапоў, што за дзень не змалоціш. Пірагова Мсцісл.

 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны   Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017