Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
га  гв  гл  го  гр  гу  гэ  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 49 артыкулаў

  1. Гадзі яму, як благой скуля. — Аб благім суседзе ці благім чалавеку наагул, якому дагаджаюць ня зь любасьці да яго, але каб ня шкодзіў.  
  2. Гадка зьесьці й шкода пакінуць. — Прыказвае той, у каго блізкі яму чалавек дрэнна сябе паводзе. Прызнацца да яго няпрыемна, і кідаць шкода.  
  3. Галава на век. — Разважаюць таго, хто бядуе па вялікай матар'яльяай страце.  
  4. Галетная сірата. — Бездапаможная сірата бяз маткі й бяз бацькі.  
  5. Галоднаму хлеб сьніцца. — Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць.  
  6. Галодны ня думая пад'есьці.
    1. У простым сэньсе гэтак гавораць аб галодным чалавеку.
    2. Прыказваюць, калі зайздрывы чалавек пачынае багацець.  
  7. Галодны поля пярэйдзя, а голы ні за парог. — Прыказвае той, хто ня мае адзетку.  
  8. Ганчар у чарапох есьці вара. — Прыказваюць аб рамесьніку, які не задаваляе самога сябе сваімі вырабамі.  
  9. Гара з гарой ня сойдзіцца, а чалавек з чалавекам можа сыйсьціся. — Прыказваецца пры выпадковым спатканьні даўных знаёмых.  
  10. Гардую пыху Бог зь неба сьпіха. — Аб ганарыстых людзях.  
  11. Гарую, бацюшка, гарую, з аднэй карчмы ў другую. — Жартаўлівая прыказка. Быццам гэтак п'яніца жаліўся сьвятару аб сваім горы.  
  12. Гатовая, як дурноя - само ў рукі лезя. — Калі патрэбныя рэчы ляжаць напаяўку.  
  13. Гвалтам адабраць - адбярэш, алі даць - ні дасі. — Калі нехта адмаўляецца ад пачосткі ці нейкай матар'яльнай дапамогі.  
  14. Глухі нідачуя, дык прыложа. — Прыказваюць таму, хто добра недачуў і пераблытаў сказаньне, ці зьмяніў сэнс сказанай навіны.  
  15. Глухому два здаецца. — Прыказваюць, калі нехта недачуў і перапытвае.  
  16. Глянаў, як тры грошы падарыў. — Калі нехта злосна паглядзеў.  
  17. Гоінай раны ня трэба квяліць. — Ня трэба ўспамінаць перажытай крыўды ці пакуты.  
  18. Голад і крадзе, і маніць. — Голад папіхае чалавека да розных злачынстваў.  
  19. Голад ня цётка. — Прыказвае галодны, калі есьць і ня вельмі ласую страву.  
  20. Голаму разбой ні страшан. — На голага ніхто нападаць ня будзе, бо ў яго няма чаго адбіраць.  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008