Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
 


На ваш запыт знойдзена 20 артыкулаў

  1. Жаль увагі ні мая. — Прыказвае той, каго крыўда вывела зь цярпеньня.  
  2. Жаніся, каб дурні ні зьвяліся. — Прыказваюць таму, каго хочуць упікнуць у ягонай дурноце.  
  3. Жартаваць можна, алі ні калечыць. — Калі жарты даходзяць да сваркі, а навет і да бойкі.  
  4. Жваваму каню пугі ні паказвай. — Аб тым, што добрага работніка ня трэба падганяць да працы.  
  5. Жонка - мужыкова пячонка. — Якая-б жонка ні трапілася, але зь ёй трэба век дажываць.  
  6. Жонка рассыпалася. — Кажуць заміж: жонка абрадзілася.  
  7. Журавы ў вырай полудзінь панясьлі. — Прыказваюць сяляне, калі бачаць, што журавы лятуць у вырай, бо тады дзень ужо малы й даволі есьці два разы на дзень.  
  8. Жураў зь цяплом, а ластаўка зь лістом. — Сялянская заўвага аб часе прылёту з выраю журава й ластаўкі.  
  9. Жыве з плеч ды ў печ. — Калі нехта жыве толькі сяньняшнім днём. Калі апошняя сарочка падралася, дык ён кідае яе ў печ і толькі тады думае аб другой.  
  10. Жыве прыпіваючы. — Прыказваюць, калі чалавек жыве ў шчасьці.  
  11. Жыве, як сыр у масьля купаіцца. — Прыказваюць, калі чалавек жыве ў вялікай выгодзе.  
  12. Жывём як брацьця, а рахуімся як жыды. — Прыказваецца аб тых, якія жывуць міжсобку дружна ды за паслугі адзін аднаму аплачваюць, каб нікому ня было крыўдна.  
  13. Жывём, як гарох пры дарозя - хто йдзе, той і скубе. — Прыказвае той, каго з усіх бакоў крыўдзяць.  
  14. Жыві проста - пражывеш лет до ста. — Жыві памяркоўна, дык доўга пражывеш.  
  15. Жывот аж трашчыць, а глытаўка яшчэ-б ела. — Жартуюць госьці, калі пад'елі, а на стале застаецца яшчэ шмат смачной ежы.  
  16. Жывоя кепства. — Прыказвае той, каго ўвачавідкі ашукваюць.  
  17. Жывы жывоя й думая. — Пакуль чалавек жывы - хоць можа й стары - але думае далейшай рабоце й аб сродках на жыцьцё.  
  18. Жывы-ж у зямлю ні палезіш. — Прыказвае той, каму блага жывецца, але й ня ўміраецца.  
  19. Жытні колас вядзе голас. — Калі нехта пад'еў жытняга хлеба, дык яму й песьні на вуме, а ад жыдкой заціркі ці мяцьва не пяецца.  
  20. Жыць то весіла, ды есьці нечага. — Прыказваюць бедныя мяшчане, або сяляне, якія трапілі на жыцьцё ў места.  

 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008