Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі:  1  2  
 


На ваш запыт знойдзена 38 артыкулаў

  1. Рабі нябожа, дык і Бог дапаможа. — Прыказваюць таму, хто скардзіцца на свой лёс, што ён ня можа пабагацець.  
  2. Рабіці ні прыбіці. — Аб тым падлетку, што ня хоча прывучацца да ніякай работы.  
  3. Работа дурня любя. — Аб такім работніку, які працуе шчыра, але не дамагаецца належнай платы за сваю працу.  
  4. Работа ня воўк, у лес ні ўцячэ. — Прыказвае гультай, што выкручваецца ад работы.  
  5. Работы аж да суботы. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат мае работы.  
  6. Рада-б душа ў рай, ды грахі ні пускаюць. — Прыказвае той, хто хацеў-бы нечага дасягнуць, але ня мае магчымасьці.  
  7. Радзі, Божа, з бочкі паўбочкі. — Жартуюць пры дрэннай уродзе ці благіх заработках.  
  8. Радня да паўдня, а як сонца зайдзя, дык і чорт яе знайдзя. — Прыказвае стары, якога радня пакінула. Радня толькі тады прызнаецца, калі чалавек малады, здаровы ды багаты. Людзі раўнуюць сваё жыцьцё з днём: раньне - маладосьць, паўдня - сталыя гады, вечар - старасьць.  
  9. Рады ў гады. — Калі нешта бывае надта рэдка.  
  10. Ражна яму! — Адклікаюцца аб нялюбым і шкодным чалавеку, калі прапануюць яго ўшанаваць.  
  11. Разадралася, разлапсардачылася, вылапсардачылася. — Гульня словаў, скарагаворка. Тры словы аднолькавага значаньня, якія цяжка вымавіць. Даецца дзецям да вымовы, каб сказалі хутка й без памылкі.  
  12. Разгудніца на сьвіньні прыехала. — Калі прышла нейкая жанчына да маладой ці да маладога, каб вясельле разрабіць. Яна маладому гане маладую або маладой гане маладога, а сватае іншага ці іншую. Разгудніца - ад слова «гудзіць», значыць ганіць.  
  13. Раздайся лахамоцьця. — Аб тым, хто заўзята танцуе або шпарка бяжыць.  
  14. Разіньку прадаць. — Калі нехта на кірмашы разглядаецца па бакох бязь ніякае зацікаўленасьці.  
  15. Разьвесіў лупы, як кілбасы. — Зьневажаюць таго, хто мае налогу быць разіненым.  
  16. Рамісла за плячыма ня носюць. — Так усхваляюць ручага чалавека.  
  17. Рана росна, а ў дзень млосна, а ўвечары камары, - ані з куста галавы. — Гэткія прычыны дае гультай, калі ў яго пытаюць, чаму ён сена не накасіў летам.  
  18. Рана ўстаў, алі дзень насьпяшыўся. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што зараньня ўстаў, але ў ягонай рабоце посьпеху ня відаць.  
  19. Раньняга дажджу ня бойся. — Заўвагі сялян аб надвор'і. Калі дождж пойдзе ўсходам сонца, дык ён хутка спыніцца. Калі дождж пойдзе ў познае сьвяданьне, дык ён будзе ісьці блізка да вечара.  
  20. Раньняя птушка зубкі цярэбя, а позная вочкі трэ. — Гэтак жартуюць з гультая, які позна спаў ды сьнеданьне праспаў.  

Старонкі:  1  2  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008