Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
та  тв  то  тр  ту  ты  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 43 артыкулы

  1. Табакерка растабакерчылася й вытабакерчылася. — Жартаўлівая гульня цяжкіх да вымовы словаў, скарагаворка. Азначае: табакерка апусьцела.  
  2. Табе й памерці часу ня будзе. — Жартуюць з праз лад пільнага да работы чалавека.  
  3. Тады дзіця трэба біць (вучыць), як перак лаўкі ляжыць. — Дзіця трэба прывучаць да добрых налогаў і паводзінаў з самых малых гадоў.  
  4. Тады маю, як у руках трымаю. — Прыказівае той, хто ня вера абяцанкам.  
  5. Такі сьвет настаў, што ні палажы, ні пастаў. — Гэтак старыя людзі даводзяць, што чым навейшы век, тым большае шальмоўства між людзей.  
  6. Так ні ўсяды, як на Дзяды. — Прыказваюць бацькі ці гаспадар, калі дзеці ці работнікі наракаюць, што харчаваньне пагоршылася.  
  7. Там Бог жыве. — Аб тых, дзе жывуць у вялікай згодзе.  
  8. Там добра, дзе нас німа, а дзе мы жывём - там пуга з вузлом. — Прыказваюць таму, хто наракае, што дрэнна жывецца, дзе ён жыве, а ўсюды далей добра.  
  9. Там талька, а там балька. — Калі ў нейкай пральлі нітка няроўная - дзе тонкая, а дзе таўстая.  
  10. Там ужо й Бог аступіўся. — Дзе няма ладу, няма згоды, няма жыцьця.  
  11. Танная мяса сабакі ядуць.
    1. Калі нехта хваліцца, што нешта танна купіў.
    2. Прыказваецца й таму, хто танна прадае сваё сумленьне.  
  12. Танцаваў ды ні скланіўся. — Калі нехта добра выконваў сваю работу, але дрэнна закончыў.  
  13. Танцаваць трэба вучыцца, а работу гора навуча. — Гэтак жартуюць з тых маладых дзяцюкоў, дзяўчат, якія болей увагі аддаюць танцам, а работы ня ўмеюць.  
  14. Танцуй уража, як пан кажа. — Гэтак упікаюць таму, хто прадаўся чужынцу й працуе ў ягоную карысьць, а на шкоду сваім.  
  15. Тань, ды тавару ні гань. — Пры куплі можна й танна даваць за тавар, але ня трэба прыдумляць, што тавар хвальшывы.  
  16. Тапор у карчму папёр, а сякера дома сядзела. — Гульня словаў, жарт-прыказка й разам загадка. Тапор - гаспадар, сякера - гаспадыня. Гаспадар пашоў у карчму, а гаспадыня дома сядзела.  
  17. Татава хата. — Гэтак жартам называюць вязьніцу.  
  18. Тваё дзела цілячча: зьеў пойла ды атпруць у хлеў. — Прыказваюць дзецям ці падлеткам, калі тыя ўмешваюцца ў справы старэйшых.  
  19. Твой язык разам і таўчэ, і меля. — Калі нехта ў гутарцы адначасова хоча двум праціўным баком дагадзіць.  
  20. То бокам, то скокам. — Хто стараецца выкручвацца на розныя спосабы ў жыцьці, у рабоце, у гутарцы.  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008