Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ха  хв  хі  хл  хо  хт  ху  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 83 артыкулы

  1. Хавай сена да Міколы й ня бойся зімы ніколі. — Пасьля Міколы, 9 травеня, зазімкаў ня бывае й ня трэба статак сенам карміць.  
  2. Халадно надзеўшы адно. — Адна адзежына, хоць і цёплая, але на вялікім марозе не сагрэе.  
  3. Хатняя думка ў дарозя ніпрыгодна. — Дарожныя выпадкі й прыгоды могуць зьмяніць тыя пляны, што зробленыя дома.  
  4. Хату мяці, алі на вуліцу сьміцьця ні нясі. — Калі ў хаце трэба навесьці лад і парадак, дык часамі даводзіцца й пасварыцца, але ніколі хатняй сваркі ня можна выносіць на вуліцу, каб людзі аб гэтым гаварылі.  
  5. Хвароба ні дадае аздобы. — Па выглядзе твару можна заўважыць, што чалавек хворы.  
  6. Хвароба ўзвальваіцца пудамі, а выходзя залатнікамі. — Хвароба надыходзіць раптам, а выходзіць вельмі павольна.  
  7. Хвіліна, чуй дух. — Высьмейваюць гэтак таго, хто крыкам і пагрозамі хоча застрашыць іншых, каб яго баяліся.  
  8. Хітра бабка, дый сабе, зьела кашку, дый скрабе. — Калі нехта скарыстаў сабе маемасьць грамадзкага характару ды канцы пахаваў, каб і знаку не засталося.  
  9. Хлеб кажа да гаспадара: Кінь стрэльбу й вуду, тады з табой буду. — Калі гаспадар не працуе пільна на палявой рабоце, а ходзе із стрэльбай на паляваньні ды з вудай каля ракі, дык ад гэткага гаспадара й хлеб уцякае.  
  10. Хлеб на стале, а рукі свае. — Гэтак гаспадар запрашае да яды гасьцей, калі страва пастаўленая на стале, а госьці сядзяць, чакаючы на ўпросы.  
  11. Хлеб, соль еш і праўду рэж. — Прыказваюць да таго, каго хочуць пачастункамі падкупіць. Ад пачосткі ня трэба адмаўляцца, але й ад праўды не адступаць, а гаварыць заўсёды праўду.  
  12. Хлеб траякі; белы, чорны й ніякі. — Адказ беднага селяніна, калі ў яго пытаюцца, які ён хлеб есьць. Белы хлеб з чыстага, веенага жыта ён есьць на Вялікдзень і Дзяды. Чорны хлеб, з дамешанай мяккінай, бывае часамі. А найчасьцей - хлеб ніякі, гэта значыцца бяз хлеба.  
  13. Хлеб трэба пакідаць к бабоваму цвэту. — Прыказка бедных сялян, у якіх хлеба на ўвесь год нестае. Боб цьвіціць у пачатку ліпеня, калі стары хлеб канчаецца, а жыта на хлеб новы яшчэ не пасьпела. Тады самы галодны час.  
  14. Хлопіц на кані едзя, а дзяўчына родзіцца й яму згодзіцца. — Калі хлапец і старэйшы за дзяўчыну, гэта не перашкода для іхнага сужэнства.  
  15. Ховай Божа! — Кажуць пры адпіраньні, каб надаць павагі сваім словам. - «Ховай Божа! Я там ня быў!»  
  16. Ходзя духі падцягнуўшы. — Аб худой і запрацаванай жывёле, і аб худым, зайздрывым да работы, чалавеку.  
  17. Ходзя як на карачах. — Аб тым, у каго балючыя ногі, ды ён ходзе, ня зьгінаючы ног у каленях.  
  18. Ходзя, як тры дні ня еўшы. — Калі нехта марудна ходзе пры выкананьні свае работы.  
  19. Хоць ваўком называй, алі на дзень па барану давай. — Прыказка матар'ялістых, што на маральную абразу не зважаюць, а толькі сваю карысьць.  
  20. Хоць вох, ды ў двох.
    1. Прыказваюць два работнікі - хоць яны абодва ня моцныя, але адзін аднаму будуць памагаць.
    2. Прыказвае паджылая дзеўка з думкаю, што лепей выйсьці замуж за старога й слабога ці пакалечанага, чымся дзеўкай старыцца.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008