 |
На ваш запыт знойдзена 37 артыкулаў
-
Чаго баба хацела, тоя каза радзіла. — Калі тое збываецца, чаго нехта хацеў. Баба хацела, каб каза радзіла козачку й казялка.
-
Чаго баяўся, таго ні ўбаяўся. — Калі тое здарылася, чаго нехта высьцерагаўся.
-
- Чаго ты плачыш? - пытаюцца ў малой дзяўчыны. - Калі я вырасту й пайду замуж, дык у мяне будзя дзіця. Я зь дзіцям пайду малоць ды пасаджу яго на — Прыказка таму, калі хто па нечым надта загадзя бядуе.
-
Чаго-б сьляпы плакаў, каб сьцежку бачыў. — Чалавек, які апынуўся ў роспачы, дык быў-бы рад хоць малой прасветласьці ратунку.
-
Чакай цётка Пітра, сыр будзіш есьці. — Кажа тай, хто мае цяпер вялікую патрэбу, а яго цешаць абяцанкамі.
-
Чакая, як вол доўбні. — Калі некаму нямінуча прыходзе нейкая бяда.
-
Чалавек гора вытрывае, а роскашы не. — Бывае, што чалавек з вялікай роскашы ўпадае ў распусту й бяду.
-
Чалавек спачатку ходзя на чатырох нагах, потым на двух, а нарэшце на трох. — Першае тарнуецца да дзіцячых гадоў, другое да сталых, а трэйцяе да вялікай старасьці, калі чалавек ужо кійком падпіраецца.
-
Чалавек чалавеку воўк. — Прыказваюць, калі нехта некага бязьлітасна пакрыўдзе.
-
Чаму госьць ня еў? - Бо ложкі ня меў. — Калі нехта зь хітрасьцяй строе кпіны. Прыкладам: не папрасіўшы на бяседу, робе вымову, што пагардзіў прыйсьці.
-
Чаму цябе малога маці цыцкой ні задушыла? — Так лаюць злачынца-вірутніка.
-
Чарачка-каток, каціся ў раток. — Прымаўляюць пры вьшіўцы.
-
Часам з квасам, а парой з вадой. — Прыказвае бедны, калі ў яго пытаюцца, як яму жывецца, чым ён жывіцца.
-
Чорт бы дзятла ведаў, каб ні яго глюга. — Калі нехта празь неасьцярожнасьць накліча на сябе бяду, калі выдасьць сябе праз свой язык.
-
Чорт даў, чорт і ўзяў. — Калі тую рэч украдуць, што крутнёй набытая.
-
Чорт ні бярэ, а Богу ня трэба. — Прыказвае той, каму нідзе няма прыпынку.
-
Чорт праўды ня любя. — Аб тым, хто злуе, калі яму скажуць праўду.
-
Чорт сваё, а поп сваё, - аддай маю малітву. — Калі два праціўнікі ўступаюць у бясконцыя спрэчкі й кажны свайго патрабуе.
-
Чорт чарта пазнаў ды на піва пазваў. — Калі двое людзей з роўна вялікімі хібамі ў натуры пасябруюць ці пажэняцца.
-
Чужая болька людзям сьмех. — Людзі чужой бядзе не спачуваюць, а часта навет і цешацца зь яе.
|
 |