Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
 


На ваш запыт знойдзена 3 артыкулы

  1. Юрка, Юрка! Вылазь з падпечча - да цябе знаёмы пан прыехаў. — Калі нехта блізкі па сваей дурноце наклікаў спатканьне зь непажаданай асобай. З казкі: За часоў прыгону гаспадар згледзіў, што да яго пан едзе. Ён схаваўся пад печ. Калі пан прышоў у хату ды папытаўся, дзе гаспадар, дык жонка ўзрадавалася, што да ейнага мужа аж сам пан прыехаў, ды клікала мужа гэткімі словамі: «Юрка, Юрка! Вылазь з падпечка - да цябе знаёмы пан прыехаў». Пан-жа прыехаў, каб пакараць селяніна за невыкананьне прыгону.  
  2. Юр'я гвазьдзіць, а Мікола масьціць. — Сялянская заўвага. На восенскае Юр'я, 26 лістапада, гразь замярзае й робіцца калючая, як гвазды. На восеньскую Міколу, 9 сьнежня, сьнег зямлю масьціць.  
  3. Юр'я кажа: - Я жыта раджу. Мікола кажа: - Я пагляджу. — На веснавое Юр'я, 23 красавіка, жыта адыходзе («кратаецца»), а на веснавога Міколу, 9 траўня, пад раньнюю вясну, жыта выплывае.  

 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008