Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
аб  ад  аё  аж  ай  ак  ал  ам  ан  ап  ар  ат  аў  ах  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 


На ваш запыт знойдзена 111 артыкулаў

  1. Адзін хоць зьеж вала - усё адна хвала. — Толькі гасьціннасьць і сяброўства дае чалавеку пашану й славу, скупасьць-жа й зайздрасьць паніжае.  
  2. Ад капусты ногі клусты. — Паводля сялянскага разважаньня капуста самая пажыўная й сытная ежа, калі да яе дадаць хлеб і сала.  
  3. Адклад ня йдзе ў лад. — Перасьцярога-рада не адкладаць работы ці справы на пазьней.  
  4. Адкроіная ськібка ні прыліпня. — Прыказваюць, калі аддадзеная замуж дачка хоча вярнуцца да свайго бацькі. Як ськібка ня можа прырасьці да булкі хлеба, гэтак і замужняя дачка ня можа вярнуцца да бацькавай сям'і й стацца ізноў семянінам.  
  5. Ад летка да летка чакай, маё дзетка. — Прыказваюць, калі тэрміновую справу суляць адкласьці на неазначаны час.  
  6. Ад ліха ціха, алі й дабра німа. — Жартаўлівы адказ, калі пытаюцца аб жыцьці, аб навінах.  
  7. Ад Міколы правая зіма й правая лета. — Сялянская заўвага аб тым, што запраўдная зіма пачынаецца ад зімовай Міколы, 6 сьнежня, а лета ад Міколы веснавой, 9 траўня.  
  8. Адна біда да чалавека ні прыходзя, а па колькі разам. — Перакананьне, што адна бяда ў чалавека часта выклікае іншыя беды.  
  9. Адна варона з куста, а сем на куст. — Калі адзін чалавек зьляціць з прыбытковай пасады, дык на ягонае месца зьяўляецца сем новых ахвотнікаў.  
  10. Адна галава добра, а дзьве яшчэ лепі. — Радзяць выслухаць параду добрага чалавека.  
  11. Адна галава на карку. — Гэтак прыказваюць-разважаюць чалавека, які наракае на сваю беднасьць, бо мае ўсяго нейкую адну рэч ці жывёліну.  
  12. Адна кашуля на мне, а другая ў кубля на дне. — Гэтак прыказваюць аб небагатым, але дбайным чалавеку, які не дапускаецца да аднэй кашулі, але мае заўсёды другую ў запасе.  
  13. Аднаму й у кашы няспорна. — Аднаму спору ў працы няма, як няма й у ядзе.  
  14. Адна паршывая авечка ўсё стада паскудзя. — Прыказваюць, калі адзін благі чалавек зьнеслаўляе ўсю сям'ю ці грамаду.  
  15. Ад напасьці ні прапасьці. — Прыказваецца калі на нявіннага чалавека ўзложаць напасьць, бо ня трэба тады ўдавацца ў роспач, але напасьць мужна пераносіць і ад яе бараніцца.  
  16. Адно вока й тоя спаць хоча. — Аб нядбайным гаспадару, у якога ёсьць усяго адна нейкая рэч ці жывая істота, але й яе трэба дагледзіць. Прыкладам, ёсьць адно дзіця, якое трэба добра выхаваць і навучыць.  
  17. Аднолькава, браця, гініш, дык аддай мне й канаплініц. — Калі бедны чалавек гіне, дык ягоны багацейшы сусед ня толькі яму не памагае ў бядзе, але хоча загарнуць і апошнюю маемасьць. Канаплінец - месца, дзе сеюць каноплі, звычайна найлепшая ў гаспадарцы зямля.  
  18. Аднолькава разбрахаўся, дык аб кросны папытаўся. — Аб гаварлівым чалавеку, які перапрашае, што памыліўся ў гутарцы, ці сказаў непатрэбнае слова. Талковы мужчына не павінен гаварыць аб жаночых справах, кросны-ж - жаночая работа.  
  19. Адно права праў. — Рабі адну работу. Прыказваюць, калі нехта за колькі работ зразу бярэцца. Прыклад: «Ты, хлопец, адно права праў - калі ясі, дык еш, а не - вылазь з-за стала ды чытай».  
  20. Адну авечку стрыгуць, а сем трасецца. — Прыказваюць, калі на аднаго зь вёскі спадзе раптоўная бяда, якая можа зваліцца й на кажнага іншага. Прыкладам, адну сям'ю апісалі й вывозяць на высылку, а ўся вёска дрыжыць ад страху, бо ўжо заўтра гэта-ж можа здарыцца з кажным іншым.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008