Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
аб  ад  аё  аж  ай  ак  ал  ам  ан  ап  ар  ат  аў  ах  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 


На ваш запыт знойдзена 111 артыкулаў

  1. Адну дзірку ладзь, а другая там-жа глядзь. — Старой благой рэчы ня варта ладзіць, бо не аплаціцца.  
  2. Адных бацькоў дзеці ды няроўныя. — Прыказваюць, калі родныя браты маюць розныя характары ці розныя пагляды.  
  3. Аднэй маткі дзеткі ды ніаднолькавыя песьні пяюць. — Хоць і аднаго краю людзі, але маюць розныя перакананьні.  
  4. Ад пекла адарваўся й да раю ні дастаўся. — Аб тым, хто з благога месца вырваўся, але й у добрае ня змог папасьці.  
  5. Адпёк пірагі. — Прыказвае той, хто адпомсьціўся за сваю крыўду.  
  6. Ад прыбытку галава ні баліць.
    1. Кажуць таму, хто мае прыбытак хоць і малы.
    2. Гіранічна жартуюць з таго, каму ў сям'ю прыбыў непажаданы чалавек.  
  7. Ад работы і коні дохнуць. — Гэтак прыказвае гультай, калі яго прымушаюць да работы.  
  8. Ад роднага таткі дорагі й латкі. — Ня толькі тая спадчына дарагая ад блізкога чалавека, якая мае матар'яльную каштоўнасьць, але яшчэ даражэйшаю можа быць тая, што хавае ў сабе дарагі ўспамін аб блізкой асобе.  
  9. Адрыгнуцца ваўку авяччы сьлёзы. — Прыйдзе час, калі й дэспаты будуць пакараны за свае злачынствы.  
  10. Ад сьмерці рук ні падложыш. — Гэтак разважаюць таго чалавека, у каго памерла блізкая асоба.  
  11. Ад сьніткі ногі як ніткі. — Гэтак прыказвалі даўней, калі раньняй вясной варылі мяцьва з травы сьніткі, зь якога целу ня было пажытку.  
  12. Ад таго мы пагалелі, што соладка пілі й елі. — Часта людзей да беднасьці прыводзіць п'янства й смачная ежа.  
  13. Ад хатняга злодзія ні ўсьціражэшся. — Прыказваецца тады, калі нехта жыве з злодзеям.  
  14. Ад цяплосьці ні баляць косьці. — Прыказваюць найчасьцей старыя, калі маладыя ім прытыкаюць, што духата ў хаце, або калі стары надта цёпла адзеўся.  
  15. Ад'еда сэрца. — Аб апрыкроніку, што шмат дакучае.  
  16. А ён будзя казаць. — «Чаму ты, Бронька, у калгас ня йдзеш? - запытаўся камсамолец. А Бронька будзе казаць: - Я лепі ў возеры ваду замучу (знача - утаплюся), як у калгас іці».  
  17. А ён сваё права правя. — Прыказваюць, калі нехта ня слухае ні заўвагаў, ні перасьцярогаў, а робе тое самае, што й рабіў.  
  18. Аж вочы на лоб лезуць. — Прыказваецца пры падыманьні нечага цяжкога.  
  19. Аж вушы вянуць. — Прыказваюць, калі нехта пры грамадзе бяз сораму выказвае брыдотныя словы, а таксама калі чуецца дакучлівы плач.  
  20. Аж зімля стогня. — Прыказваюць пры гарматняй страляніне ці грымотах.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008