Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ба  бе  бі  бл  бо  бр  бу  бы  бя  б'  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 89 артыкулаў

  1. Бача вока ды ісьці далёка. — Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць.  
  2. Бача вока, ды ляжыць высока. — Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць.  
  3. Бачыў Бог працу, алі пашкадаваў мазаля. — Прыказваюць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў.  
  4. Бачыў кум сонца? — Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пры працы, якога ён перш не разумеў.  
  5. Беднай сіраце даварыцца ў жываце. — Аб тым, што гаротнай сіраце даводзіцца есьці страву абы як прырыхтаваную й недавараную.  
  6. Бедны ў балоця. — Гэтак даўней прыказваў той, каго называлі бедным, бо ніхто, апрача старцаў-убогіх, ня любіў, каб звалі яго бедным. Бедным называлі чорта, які прымушаны вечна сядзець у балоце.  
  7. Белы, як сьнег на кузьні. — Жартаўлівае прыраўнаньне. На кузьні сьнег заўсёды чорны.  
  8. Белыя рукі чужую працу любюць. — Гэтак прыказвалі сяляне багатым ліхвяром.  
  9. Біда, калі ня п'ецца й вада. — Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым, які ўжо й вады не патрабуе.  
  10. Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. — Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую.  
  11. Біда хоць і муча, алі жыць вуча. — Людзі вучацца жыць на сваей або на чужой бядзе.  
  12. Біз ахвоты німа й работы. — Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў.  
  13. Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. — Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць.  
  14. Біз кажуха бярэ сукруха. — Жартуюць з таго, хто адзеўся хвасьліва, але трасецца ад холаду.  
  15. Біз навукі й лапця ні спляцеш. — Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца.  
  16. Біз паджогі й дровы не гараць. — Без падахвочваньня ці прынукі работа няспорна.  
  17. Бі й таўкачом, абы было па чом.
    1. Можна чалавека цяжка караць, але перш трэба разабрацца, ці ён вінен. Тут «па чом» - ці ёсьць за што.
    2. Хоць чалавек і вінен, але калі слабы на здароў'і, дык ня можна цяжка караць.  
  18. Біціся, як гаршкі, дзярыціся, як каты. — Жартуе той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужую звадку ці бойку.  
  19. Біцца ні гадзіцца, і лаіцца ні дазваляіцца. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб жылі ў згодзе.  
  20. Благая зімля і проч ня гоня, і хлеба ні дае. — Хлеба не дае, бо ня родзіць, проч ня гоне, бо чалавек прывык да яе й ня мае адвагі пакінуць.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008