Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ба  бе  бі  бл  бо  бр  бу  бы  бя  б'  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 89 артыкулаў

  1. Благая зімля й ня родзя, і насеньня ня зводзя. — Гэта значыць, што колькі гаспадар высеяў на благой зямлі, столькі й намалоце. Калі-ж гаспадар мае насеньне, дык не адважваецца кінуць зямлі, бо мае работу й мае надзею на паляпшэньне.  
  2. Благая тая дамова, дзе вала бадзе карова. — Прыказваюць, калі жонка вядзе парадкі ў хаце ці гаспадарцы, а мужык сьлепа выконвае яе загады.  
  3. Благая тая птушка, што сваё гняздо паскудзя. — Аб чалавеку, які высьмейвае й абнеслаўляе сваю сям'ю, радню, народ.  
  4. Благі грыб, хрушч, а біз яго пушч. — Аб старым чалавеку, які хоць і няздольны да працы, дык хоць хаты дагледзе.  
  5. Благі сусед горш за скулу. — Скула баліць і дакучае, але скора зьгіне, а благі сусед будзе дакучаць да веку.  
  6. Благому віду ды ўрэж і носу. — Тут прыводзіцца параўнаньне добрай рэчы ці чалавека з благой рэччу ці чалавекам. Калі прыгожы твар прыпсаваны трохі, дык гэта ня будзе заўважана, а калі да благой рэчы ці благому чалавеку дадаць новую загану, дык гэтая рэч ці чалавек стануць шмат горшымі, як брыдкі твар з урэзаным носам.  
  7. Благоя палажэньня й добраму спакушэньня. — Добрая рэч не павінна ляжаць напаяўцы, бо на яе можа паквапіцца й добры чалавек. Калі добрая рэч будзе без дагляду, дык яна зьвядзе й добрага чалавека.  
  8. Бога хвалі, алі й чорта ні гняві. — Калі рабіць дабро добраму, дык ад яго можна спадзявацца яшчэ больш дабра. Але калі без патрэбы наклікаць на сябе гнеў благога чалавека, дык ён можа шмат пашкодзіць.  
  9. Бог віздя, хто каго крыўдзя. — Прыказваюць пакрыўджаныя.  
  10. Бог даў, Бог і ўзяў. — Гэтак разважаюць бацькі, калі дзіця памерла. Гэтак суцяшаюць і гаспадара, калі жывёла здохла.  
  11. Бог душу сапсаваў: як у пень усадзіў. — Прыказваюць на дурнога ці недарэчнага.  
  12. Бог звідзя чый баран, а чый певень. — Прыказвае пакрыўджаны, каб напомніць Богу, што ягоная шчырэйшая ахвяра. Прыказка паходзе ад казкі: Багаты прынёс у бажніцу Богу на ахвяру пеўня, а бедны прывёў барана. Калі трэба было здаваць ахвяры, дык багаты адабраў у беднага барана ды здаў на аўтар, а беднаму кінуў пеўня. Бедны, калі клаў на аўтар пэўня, выгукнуў: «Бог зьвідзя чый баран, а чый певень».  
  13. Бог і лесу ні зраўняў. — Прыказваюць да таго, што людзі розныя: ёсьць прыгожыя й брыдкія, высокія й малыя, добрыя й благія, бедныя й багатыя.  
  14. Бог маўчон, алі лучон. — Бог церпялівы, не адразу карае за праступкі й не адразу мілуе за заслугі, але судзіць справядліва.  
  15. Бог ні гуляя ды людзей раўняя. — Адны бяднеюць, а другія багацеюць, і гэта ўсё робіцца з волі Бога.  
  16. Бог ні ціля - пазная круціля. — Круцяля ўсюды лёгка пазнаць.  
  17. Бог ня роўна дзеля. — Бог адным дае болей, а другім меней і дзеля гэтага ёсьць людзі разумныя й дурныя, шчасьлівыя й нешчасьлівыя, бедныя й багатыя.  
  18. Бог ня слухая, што свіньня рухая. — Прыказваюць, калі чуюць, як благі чалавек, клянучы, просе ў Бога ліха або пагібелі на іншага.  
  19. Бог сваю пуньку адчыніў. — Прыказваюць, калі посьля цяжкой зімы стала цёпла, і статак пайшоў на сьвежую траву.  
  20. Божа памажы, а ты, гультай, ні ляжы. — Прыказваюць гультаю, каб не чакаў на Божую дапамогу, але каб сам браўся за работу.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008