Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ба  бе  бі  бл  бо  бр  бу  бы  бя  б'  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 89 артыкулаў

  1. Быў на кані й пад канём. — Прьжазваецца аб тым, хто ў жыцьці й раскашаваўся й гараваў.  
  2. Быў час, калі паважалі нас. — Гэтак прыказвае чалавек аб даўнейшых добрых часох у сваім жыцьці.  
  3. Бяло, ні бяло аб ў вадзе было. — Гэтак прыказваецца на неахайнае мыцьцё бялізны.  
  4. Бяры свае цацкі, я з табой ня гуляю. — Гэтак прыказваюць сабе былыя сябры, між якімі сяброўства ўжо скончана й яны разыходзяцца.  
  5. Бярэ на хітрыкі. — Аб тым, хто пачынае хітраваць, каб некага ашукаць.  
  6. Бярэш кароўку, дык бяры й вяроўку. — У каго гіне гаспадарка, той аддасьць і дробную рэч, якая посьле страты гаспадаркі яму й так непатрэбная.  
  7. Б'ецца, як рыба аб лёд. — Пра чалавека, што цяжка працуе й выбіўся з сіл.  
  8. Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. — Гэтак прыказваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго.  
  9. Б'юць і плакаць ні даюць. — Аб пакрыўджаным, якому забаронена й скардзіцца.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008