Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
га  гв  гл  го  гр  гу  гэ  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 49 артыкулаў

  1. Гультаю хлеб на кію. — Гультая трэба кіям прыганяць да работы, каб зарабіў сабе на хлеб.  
  2. Гэта ведаць толькі Богу ды карове. — Кажуць аб тым, хто мае бяду, цяжкія перажываньні, якіх сорам іншым пахваліцца.  
  3. Гэта віламі па вадзе пісана. — Калі пачуюць навіну, якая найскарэй ня спраўдзіцца.  
  4. Гэтага віташка кожны з свайго гаршка. — З наступнага месяца кажны сам-сабой будзе харчавацца. Віташок - апошняя квадра месяца.  
  5. Гэта кветка ні для твайго носу. — Прыказваюць таму, хто хоча набыць нешта добрае, ці ўвайсьці ў сяброўства з паважнымі асобамі, але тыя рэчы ці асобы яму недаступныя.  
  6. Гэта табе ні калёсы закідаць. — Прыказваюць таму, хто нешта лёгкае й непатрэбнае зробе ці скажа, бо «калёсы закідаць» даволі цяжкая работа. Калі на невялікім панадворку, ці іншым вузкім месцы трэба завярнуцца з калёсамі, дык зад калёсаў даводзіцца падняць на руках ды навокал паднесьці. Тымчасам каму-небудзь нейкую штуку падстроіць, нешта ўкрасьці, зманіць, ці высьмяяць некага, гэта справа лёгкая, а «ні калёсы закідаць».  
  7. Гэта табе ня леташнія дразды. — Прыказваюць таму, хто абяцае моцна трымаць сакрэты, хоць раней ня раз гэтак сама абяцаў, але заўсёды выдаваў іх. Гэтая прыказка паходзе ад казкі: Хлопец пайшоў да сьвятара спавядацца. Сьвятар упэўніў хлопца, што ён будзе трымаць у сакрэце ўсё, што хлопец яму скажа на споведзі. На споведзі хлопец прызнаўся, што ведае драздова гняздо ў ліповым дуплі. Калі назаўтра хлопец пайшоў глядзець сваіх драздоў, дык іх там ужо ня было. Калі налета той-жа хлопец пайшоў ізноў да споведзі да таго самага сьвятара, дык той і цяпер пачаў упэўніваць, што ня выдасьць сакрэтаў сказаных на споведзі. На гэта хлопец выкрыкнуў: «Гэта табе ня леташнія дразды».  
  8. Гэта як «Аман» у пацірах. — Калі праўда не падлягае сумліву.  
  9. Гэтыя пірагі будуць адпечаны. — Прыказвае той, хто абяцае адпомсьціцца за крыўду.  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008