Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
да  дв  дз  до  ду  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 128 артыкулаў

  1. Добры дзень вам! - Ці рады вы нам? — Прывітваюцца жартаўліва неспадзяваныя госьці.  
  2. Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. — Прывітаньне-жарт прышоўшы ў чужую хату.  
  3. Добры сябра таго ні дасьць, што благая зямелька. — Сялянская прыказка аб благой зямлі, якая хоць і скупа родзіць, але з году ў год жывіць, чаго й найлепшы сябра ня зробіць.  
  4. Дождж ідзе - грыбы будуць. Дзеўкі растуць - бабы будуць. — Гэтак жартуюць, калі нарасьце шмат маладых дзяўчат.  
  5. Долках сядзь, і на зямлі ногі пастаўляй. — Жартам прыказваюць таму, хто ня мае дзе сесьці.  
  6. Доля мая чубатая - ніхто мяне ні сватая! — Жартам прыказвае тая дзяўчына, якой замуж не бяруць.  
  7. Дорага лыжка да абеду. — Прыказвае той, які можа й пераплаціў за рэч, безь якой ня мог абыйсьціся.  
  8. Дорага ня тое, што ў год, алі тоя, што ў рот.
    1. Прыказвае той, хто прадае ўборы, ці іншыя дарагія рэчы, каб купіць харчоў.
    2. Прыказвае той, хто пераплачвае за хлеб, ці за іншыя рэчы, якія вельмі патрэбныя.  
  9. Дося блазнаваць, калі сталі й дзеці ўзнаваць. — Ня трэба вясьці пустой, няпрыстойнай гутаркі ў прысутнасьці дзяцей.  
  10. Доўгі язык мая. — Прыказваюць аб тым, хто ня можа трымаць сакрэтаў.  
  11. Доўгі, як жыдоўскі пачакай. — Ад жыда-гандляра часта доўга трэба чакаць заплаты-доўгу.  
  12. Доўгія рукі мая. — Аб тым, хто любе хоць што ўкрасьці.  
  13. Доўг ня грэя. — Селянін і ў пякучай патрэбе ня хоча залазіць у даўгі, а калі задаўжыўся - стараецца хутка яго вярнуць.  
  14. Дуб, дуб, - дай шлюб! — Жартаўлівая гіронія да тых, што жывуць бяз шлюбу, - быццам шлюб даваў ім дуб у лесе.  
  15. Дудар дудару дарма йграя. — Калі людзі аднаго рамясла адзін другому дапамагаюць.  
  16. Дурань дурня зная, дурань дурня й чапая. — Прыказваюць таму, хто зь недарэчным у жарты ўступае.  
  17. Дурноя сяло. — Прыказваюць на асобу, якая нешта недарэчнае зробе ці скажа.  
  18. Дурны, як рускі бот. — Прыказваюць на няцямкага ўбоістага чалавека.  
  19. Дурны, як сала бяз хлеба. — Прыказваюць аб тым, у каго «ня ўсё дома» ў галаве.  
  20. Дурня доўга шукаць ня трэба - ён сам сябе пакажа. — Прыказваюць аб тым, хто пры грамадзе недарэчнае слова скажа.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008