 |
На ваш запыт знойдзена 128 артыкулаў
-
Дурня й у царкве б'юць. — Аб тым, што дурнога й у паважным месцы не шануюць.
-
Дурня ня сеюць, ні пашуць, а ён сам родзіцца. — За зьяўленьне на сьвет дурня ніхто ня вінен.
-
Душа меру зная. — Прымаўка пры выпіўцы.
-
Душа ня кораб. — Гэтак адказвае госьць, калі гаспадары наракаюць, што ён мала еў.
-
Душа ў целя - у Бога надзея. — Гэтак разважаюць сваякоў, у якіх ёсьць хворы пры сьмерці.
-
Душой загавеў. — Кажуць аб тым, хто памёр.
-
Душы яго неба! - і нам уміраць трэба. — Прыказваюць на хаўтурох.
-
Душы-ж ня выплюніш. — Гэтак часамі жартам адказваюць, калі ў каго пытаюцца як жывецца, бо як-бы ні жылося, а жыць трэба.
|
 |