Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
да  дв  дз  до  ду  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 128 артыкулаў

  1. Дзе маё ні прапала. — Прыказвае той, хто нейкую невялікую рэч адступае другому. Прыказвае й той, хто мае нейкую невялікую страту ў гаспадарцы.  
  2. Дзе мы жывём, там пуга з вузлом. — Прыказвае той, каму дрэнна жывецца.  
  3. Дзе начуя, там ня днуя. — Аб валачашчым чалавеку.  
  4. Дзе няняк многа, там дзіця бязнога. — Аб гаспадарцы, дзе шмат работнікаў, але няма парадку, бо кажны спадзяецца, што нехта іншы зробе, а работа застаецца нязробленай.  
  5. Дзе піва варуць, там і п'юць. — Калі пры вырабе нейкай ежы ці харчовых прадуктаў там-жа іх і спажываюць.  
  6. Дзе піва п'юць, там і разьліваюць.
    1. Калі пры пачостцы разьліваецца пітво.
    2. Прыказваюць, калі пры разьдзеле нейкай маемасьці здараецца невялікі ўбытак.  
  7. Дзе позная ральліца - родзя гірса, мятліца. — Прыказваюць сяляне, калі позьняцца з часам воранкі.  
  8. Дзе раньняя ральліца - родзя жыта, пшаніца. — Прыказваюць сяляне аб паравой воранцы пад пасевы збожжа.  
  9. Дзе рост, там і ўмалот.
    1. Калі парасло збожжа, дык зь яго можна спадзявацца й добрага ўмалоту.
    2. Аб чалавеку, калі ён вялікі й моцнага складу цела, дык можна спадзявацца, што зь яго будзе добры работнік.  
  10. Дзе сеў, там і прыкіпеў. — Аб нярупным чалавеку, які, калі пашлюць яго за патрэбай, ён заседзіцца на доўгі час.  
  11. Дзе сіраце бацьку браць. — Калі патрэбная нейкая рэч, а яе няма дзе дастаць, дык трэба прыдумляць, каб безь яе абыйсьціся.  
  12. Дзесятаму закажа. — Калі некага слушна пакараць за злачынства, дык дзесяць зарачэцца гэта рабіць.  
  13. Дзе тут у вубоствя жывучы ды зь перцам есьці. — Калі нехта да благой адзежы, ці дрэннай снасьці ды аздабленьні вешае.  
  14. Дзе ўжон, там і ўмалот. — Калі шмат нажата, дык можна спадзявацца, што шмат і намалоціцца.  
  15. Дзе хвэст - і йіна там ест. — Гэтак, у простым сэньсе, высьмейваюцца ахвотнікі наведваць хвэсты й кірмашы. Гэтак прыказваюць і да тых, хто без запрашэньня цісьнецца на чужыя балі-бяседы й хто ўмешваецца ў чужыя справы, калі яго ня просяць.  
  16. Дзеці, дзеці! Дзе мне вас падзеці? — Так бядуюць бацькі, калі дзеці благія.  
  17. Дзе чорт ні араў, там сеіць ні стаў. — Калі хто ня хоча рызыкаваць нечым, бо не спадзяецца ўдачы ў дадзенай справе.  
  18. Дзе чорт ня зможа, там бабу пашле. — Перакананьне, што баба быццам мае большыя здольнасьці на тое, каб зьвесьці чалавека на благое, як сам чорт.  
  19. Дзісятая вада на кісялі. — Прыказваюць гэтак аб далёкім сваяцтве, калі яно часам ставіцца за перашкоду жанімства. Ваду на кісялі мяняюць гэткім парадкам: змолаты авёс разам з пасеямі намочваюць вадой. Праз 5-3 гадзін цэдзяць усё праз рэшата. Пасеі, што засталіся на рэшаце, выціскаюць рукамі ды ізноў намочваюць, а праз колькі гадзін ізноў працэджваюць ды выціскаюць. І калі гэтыя пасеі перамыюць гэтак разоў зь дзесяць, дык дзесятая вада будзе чыстая й зусім непадобная да першага цэду.  
  20. Дзісятуха-сакатуха. Сакоча або мяцеліца каля вуглоў, або вада каля платоў. — Дзісятуха - дзесяты тыдзень па Калядах. Старадаўная сялянская прыкмета, што гэтым часам могуць быць і зімовыя завеі, і веснавыя паводкі.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008