 |
На ваш запыт знойдзена 78 артыкулаў
-
Запрос у кішэнь ня лезя. — Прыказвае той, хто запрашае вялікую цану за свой тавар.
-
Зарабіў, як Заблоцкі на мыля. — Прыказваюць аб тым, хто пры гандлі ўтраціў на нейкім тавары.
-
Заракалася сьвіня ў гарод лазіць. — Прыказваюць, калі ведамы злачынца заракаецца нейкае злачынства рабіць - злодзей красьці, разбойнік біцца.
-
Зарубі сабе на нося. — Прыказваюць таму, хто зрабіў вялікую памылку й каб яе больш не паўтараў.
-
Заручаны - разлучаны, вянец - усяму канец. — Прыказвае той, хто дамагаецца, каб пасьля заручынаў вясельле разрабіць.
-
За свае грошы ўсюды харошы. — Справядлівага й гойнага чалавека ўсюды хваляць.
-
Заўсёды бойся старога старца й новага багатыра. — Гэтак прыказваюць, бо стары стараць выцягне ўсё просьбай, а малады багатыр ашуканствам і пагрозамі.
-
За чужоя карыцца ды нам трэба сварыцца. — Прыказвае той свайму супраціўніку, хто апомніўся, што яны апастыляюцца за чужыя інтарэсы.
-
За чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. — Напамінак, каб ня прагнуць чужых рэчаў, бо за чужую танную рэч дорага плацяць.
-
За чужым пагонішся, дык сваё ўтраціш. — Прыказваюць маладым у навуку, каб ня галіліся на чужое дабро.
-
За што купіў, за тоя й прадаў. — Прыказваюць аб тэй рэчы, якая дарэмна дасталася дый марна й страцілася.
-
За язык пацягнула. — Прыказвае, хто няўмысьля сказаў непажаданае слова, ці выхваліўся з сакрэтам.
-
За'дным махам сем сот забіяхам (мух). — Жарт з таго, хто цешыцца, хоць з бескарыснай, але няхібнай работы.
-
З благога быка ні лою, ні малака. — Прыказваюць аб благім статку, ці аб бескарысных людзях.
-
З благога куста благая й птушка вылітая. — Прыказваюць, калі вырадкі й злачынцы выводзяцца з благое радні.
-
З благога статку ні ў клеці лою, ні ў хлевя гною. — Аб благім статку.
-
З Богам, Параска, калі людзі здараюцца. — Прыказваюць, калі благі непатрэбны чалавек пагражае, што пакіне грамаду.
-
Збор дружына. — Калі людзі з розных бакоў і з рознымі паглядамі, дык між імі згоды ня будзе.
-
З ваўкамі жыць, павоўчу й выць. — Трэба дастасоўвацца да таго асяродзьдзя, між якога жывеш.
-
Згалеў і здурэў. — Прыказваюць аб хваравітым, расьпешчаным дзіцяці.
|
 |