Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
за  зб  зв  зг  зд  зі  зл  зм  зн  зо  зс  зт  зч  зь  зя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 78 артыкулаў

  1. З гэтага квасу піва ня будзя. — Прыказваюць, калі дапушчаюць, што нейкая распачатая справа ня дасьць пажаданага выніку.  
  2. Здароваму бацьку й вады шкадавала, а калі ўміраў, дык нажом зубы разьнімала ды малако давала. — Гутарка тут аб благой дачцэ. Прыказваюць аб тых людзях, якія зьдзекваліся з сваіх ахвяр, а калі іх давялі да сьмерці, дык для людзкога вока сталі дапамагаць ім і іх усхваляць.  
  3. З дурням ні знайсьці, ні згубіць. — Прыказваюць на того, хто выдаў нейкі сакрэт і пашкодзіў ягонаму матар'яльнаму прыбытку.  
  4. Зімовая мураваньня, старога каханьня, п'янага набажэнства - усё гэта блазенства. — Прыказваюць, калі стары жэніцца.  
  5. Зімой і летам адным цвэтам. — Прыказваюць аб тым, хто не пастарэў, або хто не мяняецца на багацьці.  
  6. З ласкі на пацеху. — Прыказваецца, каб ухіліцца адказу на пастаўленае пытаньне: За што ты яму даў грошы? - З ласкі на пацеху. За што ты яго пабіў? - З ласкі на пацеху.  
  7. Злодзі пярэйдзя - вуглы пакіня. Агонь пярэйдзя - попіл пакіня. — Прыказвае той, у каго будынкі пагарэлі.  
  8. Злодзію адна дарога, а гаспадару дзесіць. — Прыказвае той, хто шукае пакрадзенага.  
  9. Злодзія б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. — Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея.  
  10. Злосьці поўны косьці. — Кажуць на сярдзітага чалавека.  
  11. З маей рукі пойдуць (павядуцца) вароны й гракі. — Прыказваюць гандляры, калі прадаюць жывёлу на хоўлю, хвалячы сваю «лёгкую руку».  
  12. З маладосьці грызьці косьці, а пад старасьць мяса есьці. — Лепей змалада пагараваць, каб прыдбаць нешта на старасьць і пражыць яе бяз турбот.  
  13. З малой іскрынкі вялікі пажар бывая. — З маленькай прычыны вялікія справы выбухаюць.  
  14. З маной сьвет пройдзіш, алі назад ня вернішся. — Аб манюках, якім у гэтай самай мясцовасьці другі раз абманіць не давядзецца.  
  15. З музыкі й дудара ня будзя гаспадара. — Бо, калі музыкі загульваюць на вясельлях ды йгрышчах, дык гаспадарка марнуецца.  
  16. Знаіцца ён на гэтым, як сьвіньня на перцы. — Прыказваюць, калі нехта бярэцца выясьняць тое, чаго сам не разумее.  
  17. Знайка ляжыць, а нізнайка бяжыць. — Калі нехта знае сваю работу, дык працуе павольна, адпачывае пры рабоце й у рабоце ёсьць посьпех, а хто не разумее сваей работы, дык бегае, морыцца, і ў рабоце посьпеху няма.  
  18. Знаць-ні-знаю, ведаць-ня-ведаю! — Прыказвае той, хто ўхіляецца, каб яго не ўцягнулі ў нейкую справу.  
  19. Зная ён толькі з носу кап! ды ў рот хап! — Калі блазан-падлетак умешваецца ў гутарку старэйшых ды пачынае іх вучыць.  
  20. Золата й у гразі блішчыць. — Прыказваюць таму, хто хваліцца, што ён добры грамадзкі дзеяч, усім дапамагае, але наракае, што грамада яго не зразумела ды не ацаніла ягоных вартасьцяў, а навет абкідала балотам.  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008