Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
за  зб  зв  зг  зд  зі  зл  зм  зн  зо  зс  зт  зч  зь  зя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 78 артыкулаў

  1. З сваім толькі піць ды есьці, а ні справы вадзіць. — Бо водзячы справы, можна й да звадкі дайсьці.  
  2. З сынам сварыся ды на печ бярыся. Зь зяцем сварыся ды за парог цягніся. — Гэтак прыказвае старая цешча.  
  3. З трох сёл па сабаку. — Калі людзі з розных мясьцін ды з рознымі паглядамі, дык яны ніколі да згоды ня дойдуць.  
  4. З чужога каня й у гразі сьсідаюць. — Прыказваюць, калі спаганяюць пазычаную рэч, хоць яна й патрэбная таму, хто яе пазычыў.  
  5. З чужых сьлёз ніхто ні разжыўся. — Гэтак выказваюць супроць таго, хто выкарыстоўвае крыўду іншых для свайго дабрабыту.  
  6. Зьбіраіцца, як папоўна замуж. — Прыказваюць, калі нехта некуды доўга зьбіраецца, але справа застаецца нявыкананай.  
  7. Зь вялікага груку малы дождж бывая. — Прыказваюць, калі шумлівая справа нічым канчаецца.  
  8. Зь вялікага ня высыпіцца. — Прыказваюць старэйшыя, калі дзеці наракаюць, што ім у вялікую місу налілі есьці, ці далі надзець вялікую адзежыну.  
  9. Зьеў сучку, дык еж і скурку. — Прыказваюць грамадзкаму службоўцу, які любе браць зь сялян магарыч пачастункам. Прыказка паходзе з часоў прыгону: Войт вымагаў зь сялян пачастунку. Адзін селянін зарэзаў авечку, варыў кажны дзень мяса, ставіў кварту гарэлкі ды частаваў войта. Калі ня стала мяса, дык ён зарэзаў сучку і частаваў войта мясам сучкі. А калі й суччына мяса кончылася, а войт усё вымагаў пачастунку, тады селянін паставіў кварту гарэлкі, кінуў на стол суччыну скурку, дый кажа: «Зьеў сучку, дык еж і скурку».  
  10. Зь ім піва ні наварыш. — Прыказваюць на таго, зь кім немагчыма ніякай справы павесьці або немагчыма дайсьці да згоды.  
  11. Зь кім пазнаішся, гэткім і сам станішся. — Добрае й благое пераймаецца ад асяродзьдзя.  
  12. Зьміцір хіцір, алі й Саўка ні дурны. — Прыказваюць аб тым, хто ня даўся, каб хітры яго ашукаў.  
  13. Зь нізабітага ліса шубы ня шыюць. — Прыказваюць таму, хто марыць аб вялікіх плянах, ці пабудовах, ня маючы на гэта матар'яльных магчымасьцяў.  
  14. Зь песьні слова ні выкідаюць. — Прыказвае той, у каго ў гутарцы пры грамадзе трапілася няпрыстойнае слова.  
  15. Зь печы, з полу, проша да столу. — Гэтак на бяседзе, жартуючы, запрашаюць гасьцей сядаць за стол.  
  16. Зь сябе дыхая. — Кажуць, калі хворы часта дыхае.  
  17. Зь яды ні забагацііш, а толькі апузацііш. — Гэтак жартуюць з таго, хто мае ахвоту шмат зьесьці.  
  18. Зяя, зяя дый блісь! — Гэтак жартуюць, калі дзяўчына выкручваецца перад люстэркам.  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008