Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ка  ке  кі  кл  ко  кр  кс  ку  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 159 артыкулаў

  1. Каму клапатно, а папу палатно. — Калі бяда аднаго дае дабытак некаму другому.  
  2. Каму муліцца, дык той пірабуіцца. — Кажны мусіць сам клапаціцца аб сваіх нявыгадах.  
  3. Каму няймецца, дык той сьмяецца. — Хто сваей бяды ня мае, той з чужой бяды сьмяецца.  
  4. Каму па каму, а гаспадыні два камы. — Гаспадар грамадзкай маемасьці дастае ўдвая больш за іншых.  
  5. Каму рупя, той хлеба купя. — Гаспадар павінен рупіцца, каб задаволіць сям'ю хлебам.  
  6. Каму што сьніцца, а курыцы ячмень. — Хто аб чым думае, тое таму й сьніцца. Прыказваюць, калі нехта сны разгадвае.  
  7. Каму я вінін, дык усім дарую. — Гэтак жартуюць з круцяля, які ўсім вінен і не аддасьць доўгу.  
  8. Камэдыя, хто ня ведая, а хто ведая, дык усёроўна камэдыя. — Прыказваюць аб хвальку-манюку. Хто яго ня ведае, дык таму дзіўна, якія ён штукі аб сабе выказвае, а хто ведае, дык таму сьмех зь ягонай маны.  
  9. Кармі жывёлу мукой, дык пойдзя рукой. — Прыказваюць таму, хто наракае, што жывёла не паручыла.  
  10. Карона ні спадзе. — Прыказваюць такому ганарліваму чалавеку, які ўважае за ганьбу, калі ён будзе гаварыць з простым чалавекам, ці яму дапаможа.  
  11. Кароста ні напась, а каму Бог дась. — Прыказваюць да таго, хто мае каросту, калі ад яго людзі адхінаюцца. Гэта не напасьць, што ад яго адхінаюцца, бо баяцца, каб не набрацца каросты.  
  12. Кароткія твае пяты. — Высьмейваюць гэтак таго, хто ня можа дасягнуць, да чаго пнецца.  
  13. Каса на дождж ні глядзіць. — Дажджом каса лепей рэжа траву, чымся пагодай.  
  14. Касі каса пакуль раса. — Папярэджаньне ня ўпускаць зручнага часу пры пэўнай рабоце.  
  15. Ката ў мяшку ні купляюць. — Прыказвае той, хто хоча разглядзець тую рэч, ці жывую істоту, якую хоча купіць ці дастаць.  
  16. Каторы сабака брэша, той ні кусая. — Той вышэй службова пастаўлены чалавек, які сварыцца, а навет і лаецца за благую работу на падуладных, звычайна гэтых падуладных не прыцягвае да адказнасьці. А той, які не папярэдзе, а навет і не пасварыцца, часта ўдае падпарадкаванага сабе й прыцягвае яго да адказнасьці.  
  17. Кату жарты, а мышы сьмерць. — Прыказваюць гэтак пры спрэчках фізычных ці праўных дужага з слабым.  
  18. Кепікі строіць. — Высьмейваць. Зьдзекліва жартаваць: «А ён пачынае зь мяне кепікі строіць».  
  19. Кепска пані Грыгоры, чым далі, тым горы. — Калі нейкая справа пагаршаецца.  
  20. Кехам, кехам, торба зь мехам. — Гэткім гукаперайманьнем перадаюць пачатак плачу маладзёна.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008