Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ка  ке  кі  кл  ко  кр  кс  ку  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 159 артыкулаў

  1. Калі свая хатка, дык і качарга матка. — У сваей хаце можа й павінен і качаргой бараніцца ад нападу.  
  2. Калі сіла, дык і за мяжой ніва. — Прыказвалі таму, хто бедаваў, што зямлі мала, ьр й чужую зямлю можна ўзяць у варэнду, запашку, ці на снопшчыну.  
  3. Калі суджана, дык ні разгуджана. — Вера ў людзкі лёс: калі суджана зь кім ажаніцца, ці за каго замуж выйсьці, дык ганячы аднаму другога ня ўдасца намовіць, каб не жаніліся.  
  4. Калі тоя сьвята будзя. — Прыказвае той, каго цешаць далёкім і няпэўным шчасьцем.  
  5. Калі трывога, тады да Бога. — Прыказваецца аб тым, хто толькі пры няшчасьці за парадай і дапамогай зьвяртаецца да старэйшых і разумнейшых людзей, а перш ад іх ухіляўся.  
  6. Калі ты на мяне глядзіш, дык думаіш, што я дурань, а калі я на цябе гляджу, дык думаю, што ты дурань. — Прыказваюць хітраму ашуканцу, калі выкрыюць ягоныя хітрыкі.  
  7. Калі ўзяўся за гуж, дык ні кажы, што нядуж. — Калі ўзяўся за нейкую работу, дык праводзь яе да канца.  
  8. Калі хлопіц калок зачэша, дык мая права жаніцца. — Калі зачэша кол, можа й плот загарадзіць, а калі загародзе плот, дык можа быць і гаспадаром.  
  9. Калі хочаш ворага нажыць, дык грошы пазыч. — Прыказвае той, хто пазычыў свайму знаёмаму грошы, а калі пачаў пазьней іх спаганяць, дык ягоны прыяцель стаўся яму ворагам.  
  10. Калі хто захоча ажаніцца ці замуж выйсьці, дык ніхай надзеня глухую шапку. — Гэтак прыказваецца дзеля таго, што звычайна посьля заручын маладому ганяць маладую, а маладой маладога. Калі маладыя будуць браць пад увагу гэтыя намовы, дык ніколі не пажэняцца.  
  11. Калі хто захоча пабачыць чорта, дык ніхай паглядзіць на п'яную бабу. — Прыказваюць гэтак, калі п'яная баба лаецца й няпрыстойныя песьні пяе.  
  12. Калі чалавек подлы, дык ні паможа ні вера, ні модлы. — Ні рэлігія, ні маленьне не мяняе благой натуры чалавека.  
  13. Калі чорная ўрода, дык ні паможа ні мыла, ні вода. — Калі нехта мае дрэнную натуру ад прыроды, дык да яго й добрае выхаваньне не прыстае.  
  14. Калі шанцуя, дык і Халімон танцуя. — Калі пашанцуе, дык і бедны можа забагацець і жыць шчасьліва.  
  15. Каля вады ходзючы памочышся, а каля мукі ходзючы ўпылішся. — Каля чаго хто ходзе, тое само за яго чапляецца. Прыказваюць таму, хто працуючы пры чужым багацьці, частку гэтага багацьця прысвоіў.  
  16. Каля Вітэбска кепска, а каля Воршы яшчэ горшы. — Прыказка гістарычная з часоў вайны з Маскоўшчынай. Прыказваецца, калі ў ваднэй мясьціне дрэнна жывецца, а ў другой яшчэ горш.  
  17. Каля вуглоў мух путая. — Гэтак выказваюцца аб занятках гультая, які зраньня да вечара гультуе.  
  18. Калядкі добрыя сьвяткі: пад'еў ды на палаткі. — Гэтак сяляне выхваляюць Каляды, калі няма ніякай пільнай работы.  
  19. Калядная ночка - бацьку сарочка. — Гэтак даўней прыказвалі дзяўчатам, бо за доўгую ноч у Калядоўку можна было гэтак шмат напрасьці, што хапіла-б і на доўгую бацькаву сарочку. Дзяўчаты пралі позна ўвечары й досьвіткам.  
  20. Каму гараваць, таму ні ўміраць. — Ёсьць такая вера ў народзе, што хто радзіўся на гора, той без пары не памрэ. Прыказваюць, калі памёр нехта малады, што жыў у багацьці й выгодзе.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008