Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ла  ле  лё  лі  ло  лы  лю  ля  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 48 артыкулаў

  1. Лепі свае лапці, як чужыя боты. — Свае лапці ахаваюць ногі ад сьцюжы, а чужыя боты, хоць і прыгожыя, але не сагрэюць.  
  2. Лепі сваё благоя, як чужоя добрая. — Свая, хоць і благая гаспадарка, але дае сякую-такую карысьць, а чужая добрая - ніякой.  
  3. Лепі сібраваць з жыдам галапятым, як з панам багатым. — Гэтак прыказвае селянін, калі пан не аддае доўгу, які цяжка ад яго й высудзіць.  
  4. Лепі служыць манарху, як нейкаму парху. — Гэтак прыказвалі сяляне посьля бальшавіцкага перавароту, калі іх ганялі ў вабоз.  
  5. Лепі старожа, як варожа. — Прыказка дбайнага селяніна аб тым, што лепей страціць час на вартаваньне сваей гаспадаркі, чымся спадзявацца на шчасьце ды дапусьціцца, каб зладзеі абакралі.  
  6. Лепі сьміяцца, як плакаць. — Прыказвае той, каго лаюць за сьмех.  
  7. Лепі ўваліся ў карыта - ніхай цябе сьвіньня зьядуць. — Прыказваюць таму, якога ўвачавідкі ашукваюць, зьневажаюць, высьмейваюць, а ён папускаецца ды маўчыць.  
  8. Лета зьбірая, а зіма прайідая. — Летам зарыхтоўваецца жыўнасьць, а зімой зьядаецца.  
  9. Лета працуе на зіму, а зіма на лета. — Летам прыгатаўляюць харчы для зімы, а зімой снасьць для летняй працы.  
  10. Лета сварлівая, а зіма журлівая. — Летам сварацца з суседзямі за зробленую жывёлай шкоду, а зімой сядзяць у хатах і журацца на сьцюжу, на недахопы.  
  11. Леў, як хлеў! - сказаў чалавек. - Каб ты лепі мне тапаром сікануў, чымся хлевам назваў, - сказаў леў. — Прыказвае той, каго празываюць прыложаным благім імям.  
  12. Лён далежа шоўку. — Практыка старых жанчын аб тым, што чым даўжэй будзе лён ляжаць, тым лепей будзе ён прасьціся, але трэба яго кажны год пачасваць.  
  13. Лёстачкамі дух выня. — Прыказваюць, калі нехта ласкай і прыдобрываньнем спэкулюе на сумленьні даверлівага, каб яго ашукаць.  
  14. Лёстачкі падпуская. — Прыказваюць, калі нехта пачынае прыдобрывацца, каб нешта сабе выманіць.  
  15. Ліжачага ня б'юць. — Упакоранага ня можна караць.  
  16. Лік вялік, алі карысьці мала. — Прыказвае гаспадар, калі зьбярэ чаго-небудзь з поля й шмат, але дрэннай якасьці.  
  17. Лісіца жука на леташнім вогнішчы пікла й казала: «Сьпёкся, падсох, аж трашчыць!» — З казкі аб лісіцы. Прыказваюць, калі нехта хвале сваю благую ежу ці работу.  
  18. Лісіца пад барану ад дажджу хавалася й казала: «А ўсё-ж ні кожная капка капня!» — З казкі аб лісіцы. Лісіца ад сабак пад барану хавалася, а казала, што ад дажджу. Калі нехта робе паважныя захады, але, каб ня выдаць сакрэту, паясьняе свой паступак малаважнай прычынай.  
  19. Лобам дзьверы адчыніць. — Прыказваюць таму, каго з хаты выганяюць.  
  20. Лобам сьцяны ні праб'еш. — Прыказваюць, калі нехта хоча змагацца супроць вялікай сілы.  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008