Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ла  ле  лё  лі  ло  лы  лю  ля  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 48 артыкулаў

  1. Лой скуру пад'еў. — Прыказваюць, калі нехта зь вялікай выгады няведае, што рабіць і даходзіць да шаленства.  
  2. Лыс бес. — Прымаўка. Лыс бес, каб яна хоць хату падмяла.  
  3. Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык йіна горы сьвярбіць. — Прыказваюць аб сабе тыя, што ашукаліся ў каханьні.  
  4. Людзей слухай, алі й свой розум май. — Перасьцерагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца нейчай парадзе.  
  5. Людзі божжы сабакі. — Прыказваюць, калі нейкую выдуманую на чалавека няславу грамадой перагаварваюць на розныя лады.  
  6. Людзі ўміраюць і нам загадаваюць, а мы сухароў насушым ды за імі рушым. — Гэтак жартуюць на хаўтурох.  
  7. Людзкія жонкі кросны ткуць, а мая Тэкля лён трэпля. — Прыказвае муж, калі ў ягонай жонкі нейкая няўпраўка ў рабоце.  
  8. Лянога каня пугай ні спужаіш. — Прыказваюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея, ці іншага злачынцу.  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008