Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
на  не  ні  но  ну  ня  
 
Старонкі:  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  
 


На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў

  1. Ні капай на другога ямы, бо сам у яе ўвалішся. — Калі хто рыхтуе загубу для іншых, гэткую-ж загубу прырыхтуюць і яму.  
  2. Ні карміўшы буракамі, ні пасылаць за быкамі. — Калі не прычыніўся да забясьпечаньня існаваньня нейкае асобы, ня маеш права й выкарыстоўваць яе для свае карысьці.  
  3. Ні кладзі пальцаў у дзьверы, бо прыціснуць. — Ня лезь у відавочную небясьпеку, бо будзеш мець вялікую няпрыемнасьць.  
  4. Ніколі ня спозьнішся аддаць стары доўг і памерці. — Прыказваюць, калі аддаюць стары доўг.  
  5. Ніколі ня спозьнішся памерці й пайсьці ў калгас. — Гэтак прыказвалі сяляне, калі іх у 1930-1931 гадох заганялі ў калгасы.

    - Чаму ты, Мордух, ня ідзеш у калгас?
    - Пайду, пайду! Будзе парой.
    - Глядзіш, каб ні было позна! (пагроза, што вышлюць у Котлас).
    - Памёрці й пайсьці ў калгас ніколі ні спазьнішся.  

  6. Нікому роту ні завяжыш. — Прыказвае той, якога няпраўдай зьнеслаўляюць.  
  7. Ні красна хата вугламі, а красна пірагамі. — Гаспадарка й гаспадар славяцца ня прыгожым выглядам, але сваей гасьціннасьцяй.  
  8. Ні крычы, алі наўчы. — Ня крыкам і лаянкай трэба вучыць таго, хто недаўмее нечага, але добрым словам.  
  9. Ні к сялу, ні к гораду. — Калі нехта нешта скажа не да ладу.  
  10. Ні куецца ды плешчыцца. — Калі няма ладу ў рабоце або калі ў жыцьці ня ладзіцца.  
  11. Нік! - як сучка ў жбан. — Прыказваюць таму, хто заглядае туды, дзе яму няма патрэбы заглядаць.  
  12. Ні ладу, ні складу. — Аб ламакаватым работніку, у рабоце якога няма парадку.  
  13. Німа горшай балесьці, як калі хочыцца есьці. — Прыказвае той, хто шмат і часта галадаў.  
  14. Німа за што рук зацяць. — Прыказвае той, у каго ў гаспадарцы прапала рабочая жывёліна, ці той, хто пазбыўся працы.  
  15. Ні май сто коп, а май сто сяброў. — Сто добрых сяброў хутчэй выратуюць чалавека ад бяды, чымся сто коп грошаў. Сто коп даўней была вялікая сума грошаў.  
  16. Ні май хворага за памёрлага, а палага за прапалага. — Як хворы можа паправіцца, гэтак падупалы на маемасьці можа разжыцца, а падупалы на благіх налогах можа іх пазбыцца.  
  17. Ні май чалавека за поўчалавека. — Прыказваюць таму, хто паніжае ў чалавеку людзкую годнасьць.  
  18. Ні маніся ды Богу маліся. — Заўважаюць таму, хто занадта самапэўны ў сваіх будучых удачах.  
  19. Німа патрэбы здаровага лячыць, а разумнага вучыць. — Кажуць да тых, што бяруцца вучыць разумнейшых за сябе.  
  20. Німа тэй крамкі, дзе-б прадаваліся родныя мамкі. — Роднае маці нідзе ня знойдзеш і ня купіш за грошы.  

Старонкі:  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008