 |
На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў
-
Німа тэй хаткі, каб ні было звадкі. — Звадка як-бы натуральная зьява ў сям'і, хоць яе й ня выносяць навонкі.
-
Німа чаго сабак дражніць. — Калі справа безнадзейная й няварта пускаць лішніх погаласак па сьвеце. «А каб ты пасватаў Пранукову Альжбету? - Не, цётка, няма чаго сабак дражніць. Я ведаю, што яна ня пойдзе».
-
Ні мачыся, бо голіны ня будзіш. — Аб тым, хто пэўны сваіх будучых удачаў і для гэтага чыніць вялікія прыгатаваньні, хоць ведама, што яны не ажыцьцявяцца.
-
Ні нам папоў судзіць, а на гэта чэрці ёсьць. — Парахвіяне не павінны ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё папоў, бо калі яны будуць сябе дрэнна паводзіць, дык на тым сьвеце адпакутуюць у пекле.
-
Ні падышло пад каўтун. — Не спадабалася. Было такое вераньне, што чалавеку хвораму на каўтун можа не спадабацца ды шкодзіць і добрая ежа, бо яна не чалавеку, а каўтуну не падабаеца. А каўтун, гэта нячыстая сіла сядзіць у чалавеку.
-
Ні пакаіўся ды паправіўся. — Гавораць аб тым, хто хоць і прыцерпіў кару за сваю віну, але ізноў тое самае робе.
-
Ні па кані, ні па аглабнях. — Суд адбыўся, але ніводзін бок не пакараны.
-
Ні піражваўшы слова ні пускай на вецір. — Трэба заўсёды добра перадумаць тое, што маеш гаварыць.
-
Ні плаця багаты, а плаця вінаваты. — Аб тым, хто адмаўляецца плаціць доўг, бо ён бедны.
-
Ні плач, мама сьпячэ хахлач, маслам памажа і табе ні пакажа. — Выказваюць дзецям ці падлеткам, калі яны без патрэбы плачуць.
-
Ні плач - мама сьпячэ хахлач, маслам памажа й табе ні пакажа. — Жарт пры гульні зь дзецьмі, калі яны плачуць.
-
Ні просьбаю, ні грозьбаю. — Калі некага ня можна ні ўгаварыць, ні прымусіць.
-
Ні пры людзях казана. — Так папераджаюць, калі хочуць пахваліцца жудасную навіну. (Ні пры людзях казана - там у лесе нейкі чалавек павесіўся).
-
Ні пры людзях казана. — Папярэджваюць, калі хочуць сказаць няпрыемную навіну: - «Ні пры людзях казана - там чалавек павесіўся».
-
Ні пытай старога, а пытай бывалага. — Прыказваюць, калі радзяць зварачацца з парадай не да старых бабак, але да дактароў.
-
Ні радзіся краснай, а радзіся шчаснай. — Калі прыгожая жанчына гаруе на сьвеце праз сваю прыгожасьць.
-
Ні радзіся хвасьліў, а радзіся шчасьліў. — Хвасьлівы, хто любе прыгожа адзецца й выглядаць прыгожа, але на гэта патраце ўсе сродкі ды бывае бедны й нешчасьлівы.
-
Ні рак, ні рыба. — Аб нечым ці некім нявыяўленым, але дзе ня відаць нічога добрага.
-
Ні рыба, ні мяса. — Аб нечым ці некім нявыразным, што аб благога адыйшло, а да добрага не дайшло.
-
Ні рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу. — Калі нехта ня хоча ні прыкрай работы, ні добрай узнагароды за яе.
|
 |