Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
на  не  ні  но  ну  ня  
 
Старонкі:  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 


На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў

  1. Ніхай табе самому трасца. — Адказваюць таму, хто прышоўшы ў хату прывітаўся словам «Здрасьцьвя», быццам ён тутэйшым людзям зыча хваробу трасцу.  
  2. Ніхай твая сьвіньня войтам будзя. — Прыказвае той, хто ня хоча далей вясьці пустой спрэчікі ды ўступае свайму праціўніку.  
  3. Ніхай той сірадзіць, хто на печы сядзіць. — Гэтак адказвае той работнік, які ідзе на цяжкую работу, калі яму напамінаюць аб посьце.  
  4. Ні хацела сабача нага ліжаць на стале, дык ніхай ляжыць пад сталом. — Калі нехта праз свае дрэнныя паводзіны губляе месца між паважных людзей ды апыняецца ў падонках грамадзтва.  
  5. Ні хаці (ні бяры) чужога й ня бойся нічога. — Навука-папярэджаньне дзецям і падлеткам, каб ня квапіліся на чужыя рэчы. Прыказваюць таму, хто пагаліўся на чужое ды посьля баіцца, каб не засудзілі.  
  6. Ні хачу ні мёду, ні смуроду. — Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў нячыстую справу ані мець добрай платы за гэткую работу.  
  7. Ні хачу рук паскудзіць. — Прыказвае той, хто хацеў-бы правучыць нейкага гіцьля ды навет і фізычна яго пакараць, але ўважае, што гэтым самым ён сябе ўнізіць.  
  8. Ні хваліся нажаўшы, пахвалішся намалаціўшы. — Прыказваюць таму, хто загадзя хваліцца сваімі будучымі дасягненьнямі.  
  9. Ні хваліся сам, ніхай цябе людзі пахвалюць. — Аб тым, што хваліцца дасягненьнямі, якіх ня меў.  
  10. Ні хватай рыбы пірад невадам. — Аб тым, хто ў гутарцы ня пілнуецца парадку, а забягае з пытаньнямі наперад.  
  11. Ні хватайся перш за бацьку. — Перасьцярога падлеткам ня ўмешвацца ў гутарку старэйшых.  
  12. Ні хорт, ні сабака. — Аб тым, хто ад простых людзей адбіўся й да багатых не дайшоў.  
  13. Ніхто ні бача, калі сірата плача, а калі сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыгнецца. — Ніхто ня цікавіцца, калі нейкі галетнік гаруе. Але калі гэты самы галетнік упартаю працай дайшоў да лепшага жыцьця, дык тады ўсім стане зайздросна.  
  14. Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. — Ніхто ня ведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў.  
  15. Ні цягні чалавечай нагі з балота, а цягні коньськую, бо коньськая нага цябе вывізя з гразі, а чалавеча нага цябе ўтопча ў гразь. — Прыказваюць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом.  
  16. Ні чапай бруду, бо сьмярдзець будзя. — Не заводзься й ня зьвязвайся з благім чалавекам, бо прыкрасьці набярэшся.  
  17. Ні шукай мора, бо ў лужыня ўтопішся. — Ня ідзі на вялікую рызыку, бо й з малой загінеш.  
  18. Новая мітла току ні дзярэ. — Калі прыедзе новы ўрадовец на ўрадавую працу, дык спачатку ён не бярэ шмат магарыча.  
  19. Новая ня порыцца, а добрая ні валочыцца. — Прыказваюць, калі нехта стане хваліць таго чалавека, які бадзяецца па сьвеце, ды стане радзіць узяць яго на работу ці сватае ў прымы.  
  20. Новая сіцца на калочку вісіцца, а староя пад лаўкай валяіцца. — Новы чалавек у сям'і ці грамадзе заўсёды ў пашане, а стары часта не шануецца ці й пакінены дажывае веку.  

Старонкі:  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008