Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
на  не  ні  но  ну  ня  
 
Старонкі:  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 


На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў

  1. Носіцца як дурань з дзьвярыма. — Калі нехта пілнуецца нечага непатрэбнага й бескарыснага. З казкі: Пайшлі красьці разумныя й дурны. Разумныя набралі ў сьвірне збожжа й сала, а дурны бача, што ў сьвірне ўсяго шмат і ўсяго не забярэш, дык ён выняў дзьверы ды панёс у лес. Ён думаў, што калі ў сьвірне ня будзе дзьвярэй, дык калі хаця можна будзе прыйсьці ў сьвіран і набраць, чаго трэба.  
  2. Носіцца як кот зь сілядцом. — Калі нехта ня спускае зь языка гутаркі аб нейкай сваей улюблёнай рэчы ці аб сваім улюблёным чалавеку.  
  3. Носіцца як падсмаліны. — Калі нехта борзда, без развагі, бегае, мітусіцца, калі аб нечым моцна заклапочаны.  
  4. Ноч пагоня, ноч прыгоня. — Аб тым, хто на працу ідзе досьвіта й дамоў ідзе посьля зьмярканьня.  
  5. Ну, брацьця, за кій брацца. — Прыказваюць, калі наўрэлася нейкая цяжкая работа грамадзкага характару, якую трэба на некага ўзваліць. «Брацца за кій» знача - лясаваць. Кажны па чарзе бярэцца за кій, а каму прышлося накрыць канец кія, той нешта й вылесаваў - добрае ці благое.  
  6. Нуда горш каросты. — Жарт. Калі малады чалавек паслужа ў маскалёх ці так пажыве ў Расеі, дык вярнуўшыся дамоў часта пачынае патакаваць словамі: «Ну, да!». А стары тады яму заўважае: «Нуда - горш каросты». Нудой у Беларусаў называецца смутнае адчуваньне, мэлянхолія, а таксама й вашывасьць. Стары ўяўляе, што малады чалавек, які вярнуўся з Расеі, скардзіцца на тое, што ў яго нуда, - вошы.  
  7. Ня бойся зімы, а бойся зазімка. — Зіма для людзей ня страшная, бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней.  
  8. Ня бойся пана, а бойся падпанка. — Прыказка паходзе з часоў прыгону. Ня гэтак страшныя самыя дэспаты, як іхныя паслугачы-падхалімы.  
  9. Ня бойся п'яніцы, а бойся нідбаліцы, бо п'яны прасьпіцца, а гультай гэткім будзе да веку. — Гэткія параўнаньні робяць дзеўцы, калі яе сватае замуж гультай.  
  10. Ня будзь ні войтам, ні сватам, дык ня будзіш чалавекам праклятым. — Парада ня ісьці на такую пасаду, дзе трэба аднаму дагаджаць, каб крыўдзіць іншых. Войта клялі за тое, што на прыгон выганяў, а свата клянуць, што благую жонку высватаў.  
  11. Ня будзь ні горак, ні салодак. — Навука дзецям і падлеткам, каб яны ня былі ні апрыкронікамі ні падхалімамі.  
  12. Ня будзя Гірша, дык будзя чорт іншы. — Прыказваюць, калі нейкі ўрадовец палохае, што не застанецца на далейшы час.  
  13. Ня быць казе на лазе, ня есьці брэду. — Калі зайздрывы квапіцца на ласы кавалак, але ня можа дастаць.  
  14. Ня вер каню ў дарозя, а жонцы дома. — Прыказваюць таму, каму жонка зрадзіла.  
  15. Ня вер нікому, дык ніхто ні зрадзя. — Перасьцярога ня быць даверлівым.  
  16. Ня вінна сьвінка, а вінна дзірка. — Калі гаспадар дбайна глядзіць свае маемасьці, дык у яго ня будзе шкоды.  
  17. Няволя плача й скача. — Плача, бо цяжка жыць, скача, бо да гэтага яго прымушаюць.  
  18. Ня голад бабовая каша. — Прыказваюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная.  
  19. Ня голіна, а стрыжана. — Калі ўпарты ў спрэчцы хоча давесьці, што ягоны верх. З казкі: Мужык і жонка ішлі дарогай ды ўбачылі сучку з апараным бокам. Мужык кажа - «Як брытвай выгалена!» А баба кажа: «Не. Як ножніцамі выстрыжана!». Яны ішлі ўсю дарогу й спрачаліся. Нарэшце мужык узлаваўся ды піргнуў жонку ў раку. Жонка й тапілася, але два пальцы выстаўляла з вады, як ножніцы, каб быў ейны верх.  
  20. Ня гэта сіла, хто ўтрымая палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымая сваё палкая сэрца. — Не таму слава, хто мае моцную фізычную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі.  

Старонкі:  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008