Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
на  не  ні  но  ну  ня  
 
Старонкі:  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 


На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў

  1. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. — Калі нехта дзівіцца з натуральнай зьявы.  
  2. Ня дзіва, што ў караля дачка хараша. — Прыказваюць, калі багаты мае дарагія й прыгожыя рэчы або калі ў багатага гаспадара дзеці добра адзетыя й прыбраныя.  
  3. Нядобра, калі жыд пазная грунт, а мужык пазная хунт. — Селянін павінен пілнавацца зямлі, а жыд гандлю.  
  4. Ня дурань здумаў прыказку. — Гэтай прыказкай папераджаюць прыказку.  
  5. Ня еў - ня мог. Пад'еў - ні рук, ні ног.
    1. Аб гультаі, які перш ня мог працаваць, бо быў галодны, а посьля - бо аб'еўся.
    2. Гэтак жартуе той, хто па абедзе хоча паляжаць.  
  6. Ня зыч ліха другому, каб ні давялося самому. — Прыказваюць таму, хто цешыцца з чужой бяды.  
  7. Ня зьведаўшы броду, ня сунься ў воду. — Папярэджаньне, каб быць асьцярожным і прадбачлівым. Прыказваюць, калі нехта па сваёй неразважлівасьці апынуўся ў прыкрым і сьмяхотным палажэньні.  
  8. Ня йдзі да'гню біз палена, бо адарве чорт калена. — Так жартуюць з таго пастушка, што ляніцца прынесьці дроў на агонь.  
  9. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. — Аб тым, хто па сваей неразважлівасьці ды за свае грошы нажыў вялікі клопат.  
  10. Ня мыўся - ляніў. Памыўся - хвасьліў. — Аб благіх людзях, якім цяжіка дагадзіць, і якія абы за што знайдуць прычыну прычапіцца.  
  11. Ня мы хлебам зямлю кормім, а зімля нас. — Прыказвае гаспадар сваім дзецям, каб яны ня сеялі густа збожжа.  
  12. Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. — Прыказваюць тыя падарожныя, што за плячыма хлеб у дарозе носяць.  
  13. Ня пі, ня еш, і з хаты ня лезь. — Аб тым, які ў благое надвор'е выбіраецца ў дарогу.  
  14. Ня плюй у стары калодзісь, бо можа прыдзецца калі зь яго вады напіцца. — Аб тым, хто зьневажае свайго былога дабрадзея, бо можа ізноў прыдзецца да яго зьвярнуцца ў бядзе.  
  15. Ня руш бабіных ігруш. — Жарт: не чапай таго, што да цябе не належа.  
  16. Нясі, Божа, ніжанатага ды багатага. — Жарт. Гэтак прыказваюць дзеўкі, калі нехта позна стукае ў дзьверы, бо можа гэта ідуць сваты.  
  17. Ня слепа карова, што на страсе салома. — Аб нярупным гаспадару, які ня прывядзе да парадку хатніх рэчаў: не намеле мукі, не наробе круп, не насячэ дроў, а кажа: «Вун усё ёсьць, а толькі прыгатуй ды звары».  
  18. Ня сучка брэша, а карытца. — Просты сэнс: Калі сучку будзеш добра карміць, дык яна будзе добра брахаць. Сучкай завуць і чалавека, які за магарыч гатоў ачарніць, збэсьціць, зьняважыць нявіннага чалавека. Прыказваюць, калі гэткі падкуплены чалавек за добрае «карытца» добра брэша за свайго гаспадара.  
  19. Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было. — Жартаўлівы адказ прачкі, калі ёй заўважаюць, што бялізна ня бела памыта.  
  20. Ня сьмейся брудзя, бо й табе будзя. — Ня можна сьмяяцца над няшчасьцем чалавека, бо й самому можа тое самае стацца.  

Старонкі:  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008