 |
На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў
-
На пахілага чалавека й сабакі горы брэшуць. — На пакрыўджанага жыцьцём і натоўп нападае.
-
На пахілае дрэва й козы скачуць. — На слабога чалавека навет і слабыя злачынцы нападаюць.
-
На печы добрыя рэчы. — Жартуе той, хто грэецца на печы.
-
Нарэдчас. — Кажуць, калі нешта адбываецца вельмі рэдка, выпадкова.
-
На сваей лаўца й памерці добра. — Бо сумленьне будзе чыстае, што не нарабіў заміну чужым людзям.
-
На сваім хлебя жывеш, калі хочыш, тады й еш. — Выгадней харчавацца дома, у сваей хаце, бо калі захочацца есьці, дык заўсёды хлеб і ежа пад рукамі.
-
На сваіх дваіх. — Прыказвае той, хто прышоў пехатой.
-
Насілу ў хату ўваліўся. — Калі нехта зь вялікімі цяжкасьцямі прыйдзе да хаты.
-
Нас ня поля насеіна. — Калі між блізкіх сваякоў ці сяброў пачынаецца нязгода. Гэтым напамінаецца, што іх мала, а затое яны мусяць жыць у згодзе й дапамагаць адзін аднаму.
-
На суд ідуць - абодва хвалюцца. А з суду ідуць - адзін хваліцца. — Калі на суд ідуць - кажны спадзяецца выйграць справу. Ідучы з суду, толькі той хваліцца, хто выграў.
-
На табе нябожа, што мне нягожа. — Калі нехта дора ці аддае другому, што сабе ня трэба ды яно ня мае ніякай вартасьці.
-
Натрапіў злы на паганага. — Калі ў спрэчку ўступаюць два ліхія, што адзін аднаму ня ўступаюць.
-
Наўзьвей вецір. — Калі ідуць нечага шукаць, ня ведаючы, дзе яно ёсьць, а вось мо' дзе натрапіцца выпадкова.
-
На ўраджай ні зважай, а жыта сей. — Прыказваюць сяляне, калі прыйдзе пара сеяць.
-
На хаценьня ёсьць цярпеньня. — Адказваюць таму, хто свой праступак паясьняе тым, што яму гэтага захацелася.
-
На ціхага Бог нанясе, а рэзвы сам набяжыць. —
1. Калі спакойнаму здарыцца нейкае няшчасьце.
2. Калі рэзвы трапіць у нейкае няшчасьце.
-
На чужую павару ні настаўляй вару. — Калі няма адпаведнай снасьці, дык не пачынай пэўнай работы. (Павара - прылада гнуць абручы. Калі пад рукамі няма павары, дык ня грэй вады распарвадь матар'ял на абручы).
-
На чужую павару ні настаўляй вару. — Калі няма чаго сыпаць у гаршчок, дык ня варта й вару заварваць. Прыказваюць таму, хто ня мае грошы, а рыхтуецца вялікія закупы рабіць ці закладаць прадпрыемства, спадзяючыся на грошы чужыя.
-
На чыім вазку еду, таму й песьню пяю. — Хто зь нейчай ласкі жыве, таму й дагаджае.
-
На чым стану не - адстану. — Кажа даказьлівы чалавек.
|
 |