 |
На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў
-
Наша дзела ні хадзіць бела. — Сялянскі пагляд пра тое, што бела мыцца й хораша прыбірацца можа толькі той, хто фізычна не працуе.
-
Наша Сора шыя й пора. — Аб няўдалым работніку, які часта перарабляе сваю работу.
-
На што, воўча, ідзеш? - Па астатняя. — Калі некаму забіраюць апошняе за падаткі ці апошняе ўкралі.
-
Нашто прадаеш? - Трэба. Нашто купляіш? - Трэба. — Жыцьцёвыя ўмовы змушаюць навет і патрэбнае ў гаспадарцы прадаваць, каб было за што купіць яшчэ патрабнейшае.
-
Нашто такія збыткі па тры грыбы ў капусту! — Гіронія аб скупым.
-
Нашто ўспамінаць леташні сьнег. — Каб была згода, ня трэба ўспамінаць старых крыўдаў.
-
Нашу дачку пазнаюць і ў андарачку. — Добра выхаванага й з добрай радні людзі будуць паважаць і ў простым уборы.
-
Нашы грошы ня трэскі. — Кажуць таму, хто дорага просе за свой тавар.
-
Нашы слугі пагнуліся ў дугі. — Калі работа ў гаспадарцы няробленая, бо работнікі або хворыя, або гультаі.
-
На Яна баба за ягады п'яна. — Сялянская заўвага аб тым, што 24 чырвеня ягады сьпелыя й іх шмат.
-
Неба кажа, што боты, зімля кажа, што босы. — У простым сэнсе аб ботах, якія зьверху добра выглядаюць, а зьнізу дзіркі. Прыказваюць, калі з выгляду рэч доорая, але няпрыгодная да ўжытку.
-
Нейкія матылі ў галаву ўбіліся. — Аб тым, хто мае азнакі ненармальнага розуму.
-
Нешта вялікая ў леся здохла. — Прыказваюць, калі ў хату зайдзе вельмі рэдкі госьць.
-
Нешта нейкая ды некуды паўзе. — Жарт з чалавека, які хваліцца, што ўсё ведае, але простай рэчы не пазнае, тлумача пасвойму ды незразумела для іншых. Паходзе ад казкі: Старыя людзі ўбачылі першы раз рака й пытаюцца ў бывалага, што гэта, а ён адказвае: - Старыя дурні глідзяць і ня ведаюць, што нешта нейкае ды некуды паўзе.
-
Ні адны чорт лапці стаптаў, пакуль роўных сабраў. — Аб тых, што з аднолькавымі заганамі пажаніліся ці сьсябраваліся.
-
Ні аднэй казе вока вылізя. — Гэтак жартуюць, калі спадзяюцца, што гэтага дня ці гэтай начы некаму здарыцца нейкая нечаканасьць ці бяда. Прыказка з казкі: Жыдоўскі парабак раніцай у вялікі мароз пашоў статак карміць і крукам скуб сена з тарпы, а тут каза пачала лезьці да сена. Ён як кінуў крукам на казу, дык і выбіў вока. Падаваўшы статку, парабак прыйшоў у хату, грэе перад печчу рукі й, як быццам сам да сабе, гавора: «Вось вялікі мароз. Напэўна ні аднэй казе вока вылізя». Калі гаспадар гэта пачуў, пабег глядзець сваіх козаў, аж у ваднэй казы й няма вока.
-
Ні бацька спраўляў і ня сын паганяя. — Гутарка тут аб кані. Гэтак прыказваюць, калі нехта нядбайна абыходзіцца з чужой снасьцяй ці маемасьцяй.
-
Ні бача сава, якава сама. — Калі нехта абмаўляе іншых за іхныя недахопы, а сам мае яшчэ большыя.
-
Ні Богу сьвечку, ні чорту качарга. — Аб няшкодным, але бескарысным чалавеку.
-
Ні будзі ліха, калі сьпіць. — Калі нейкая звадка ці спрэчка супакоілася, дык трэба ўважаць, каб ізноў не распачалася.
|
 |