Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
на  не  ні  но  ну  ня  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 235 артыкулаў

  1. Ні бяры да галавы. — Гэтак разважаюць чалавека, каб не бедаваў па малавартаснай страце, а шанаваў лепш сваё здароўе.  
  2. Ні вікавоя, а ракавоя. — Прыказваюць аб часовай страце, якая будзе адчувацца толькі адзін год, прыкладам: недарод збожжа.  
  3. Ніводнага годнага. — Калі некага ці нечага шмат, але ўсё бязвартаснае, усё дрэнь.  
  4. Ні гадзься кот сытым салам. — Пра ганарыстую асобу, што пагарджае людьмі вартнейшымі за сябе.  
  5. Ні глядзіць ні вока, ні бока. — Прыказваюць аб работніку, які працуе гонка, але ягоная работа няўдалая, зь хібамі.  
  6. Ні гуляй у карты - ня будзь упарты. А будзіш гуляць - будуць скуру драць. — Гэтак перасьцерагаюць гульцоў у карты.  
  7. Ні дай Бог сьвіньні рог, а мужыку панства. — Прыказваюць аб тым, хто нажывае вялікую гаспадарку ды занадта патрабавальны да сваіх работнікаў. Або калі нехта выб'ецца ў вялікія ўрадоўцы ды зьдзекуецца над народам.  
  8. Ні дай Божа чужымі дзяцьмі пасылаць. — Прыказвае войчым ці мачыха, калі пасынкі ці падчырыцы ня слухаюць іхных загадаў.  
  9. Ні дай і ні лай. — Калі бедны пойдзе да багатага прасіць нейкай дапамогі, дык багаты хоць і дапаможа, але аблае.  
  10. Нідасол на стале, а пірасол на сьпіне. — У простым сэньсе: недасоленую страву дасольваюць, а за перасоленую караюць. Прыказваюць майстру, каб ён не сапсаваў матар'ялу, бо за яго будзе плаціць.  
  11. Ні даць, ні ўзяць (ні дабавіць, ні ўбавіць). — Кажуць аб дзьвюх вельмі да сябе падобных рэчах ці асобах.  
  12. Ні дома, ні замужам. — Прыказваюць аб чалавеку, які з аднаго месца працы сарваўся, а на другое не згадзіўся. Прыказка паходзе ад тае дзеўкі, што вышла замуж, але адышла ад мужа.  
  13. Ніжанаты б'е жонку, а бязьдзетны - дзяцей. — Прыказваюць аб тым, які хваліцца, што каб ён меў сілу на сьвеце, дык усюды парадак зрабіў і ўсе добрасумленна выконвалі-б свае абавязкі. Так, як і нежанаты кажа, што ўпартую жонку зрабіў-бы пакорнай, а бязьдзетны - што дзяцей-неслухаў зрабіў-бы паслушнымі.  
  14. Ні жаніўся - тры анучы. Ажаніўся - тры анучы. — Прыказвае жанаты, у якога матар'яльньт стан посьля жанімства не палепшыўся. Прыказка паходзе з казкі-жарту: Неўзабаве посьля вясельля малады муж абуваўся ў лапці, выціраў каравыя анучы й прыказваў як-бы сам сабе: «Ні жаніўся - тры анучы. Ажаніўся - тры анучы». А маладая жонка пачула гэта ды кінула яму гэткую самую каравую анучыну, кажучы: «Ні бядуй, што тры анучы - на табе чацьвертую». Муж наракаў не за тое, што меў тры анучыны, але за гэта, што ўзяў жонку гультайку, што навет ануч не памые, а трэба іх выціраць з гразі, каб абвярцець каля нагі.  
  15. Ні за гэта біта, што хадзіла ў жыта, алі за тоя, што дома ні начавала. — Прыказваюць, калі пакараны чалавек перакручвае сваю віну на добрыя чыны, і кажа, што быццам пакаралі яго нявіннага. Муж біў жонку не за тое, што хадзіла жаць жыта, а за тое, што дамоў нанач ня прышла.  
  16. Ні запеў. — Ня будзеш мець шчасьця, ня будзеш здаволены. Зь вясельнае песьні: «Ні запеў мяне ўзяўшы - будзіш біць прывязаўшы».  
  17. Ні злавіў за руку, ні кажы, што злодзі. — Ня можна вініць некага, калі няма пэўных довадаў.  
  18. Ні з тваім носам мышы капаць. — Ня трэба бранца за тую работу, да якой няма здольнасьці й спрыту.  
  19. Ні кайся рана ўстаўшы й замалада ажаніўшыся. — Усё тое добра, што ў сваім часе робіцца.  
  20. Ні кала, ні двара. — Кажуць на таго, хто ня мае нярухомай маемасьці.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008