Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
па  пе  пё  пі  пл  по  пр  пу  пч  пы  пя  п'  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў

  1. Пірахрысьціся ды пусьціся. — Парада быць адважным, калі пасылаюць у небясьпечнае месца.  
  2. Піця жылы, пакуль жывы, а як памром, дык і колам ня ўб'ём. — Жартуюць пры выпіўцы.  
  3. Пішы паня, што прапала. — Калі няма надзеі на спагнаньне нейкага доўгу.  
  4. Плакаў, плакаў, - усё Бог аднакаў, а як стаў сьпіваць - стаў Бог даваць. — Плачам свайго жыцьця не паправіш.  
  5. Плата ў ката, абы душа ня ў пні. — Аб тым, хто не клапоціцца аб добрай плаце за работу, абы ежа была добрая.  
  6. Плаціць сухой лазы. — Загадзя выкупляецца ад зладзеяў, каб ня кралі.  
  7. Плаця ні багаты, а вінаваты. — Так напамінаюць даўжніку, калі ён адмаўляецца доўг плаціць таму, што ён бедны.  
  8. Плача, як бабёр. — Калі нехта з вялікай жалі плача. Паходзе з казкі пра бабра: Бабёр разумная й сумленная жывёліна. Ён вера ў наканаваны лёс. Калі на яго пастаўлена пастка, дык ён падышоўшы да яе з жалі доўга плача, бо ведае, што гэта ягоная сьмерць, але сьвядома лезе ў яе, бо вера ў свой лёс.  
  9. Плачця вочы, хоць пазылазьця, бо бачылі, што куплялі. — Гэтак жартуюць з таго, хто купіў нейкую няпрыгодную рэч.  
  10. Плюнь ды нагой затры. — Прыказваюць таму, на каго нарабілі нейкіх зводаў, каб ён не зьвяртаў увагі на гэту выдумку, бо яна столькі-ж вартая, як выплюненая й зацёртая сьліна.  
  11. Поля роўна ляжыць ды гуляць ні вяліць. — Палявая гаспадарка патрабуе, каб гаспадар ня гуляў, а працаваў на полі.  
  12. Поп сваё, а чорт сваё: аддай маю малітву. — Калі два праціўнікі ўступяць у бясконцую спрэчку ды адзін аднаму ня ўступаюць.  
  13. Порыцца, як старац у торбя. — Аб тым, хто марудна выконвае работу ці доўга мацаецца, калі нечага шукае.  
  14. Посьля гэбля ды тапаром папраўляя. — Калі нявучаны бярэцца папраўляць работу вучонага.  
  15. Посьля кашы німа пашы. — У звычаі Беларусаў падаваць кашу апошняй стравай.  
  16. Посьля сьмерці мной хоць плот падапры. — Прыказвае той, каго пры жыцьці крыўдзяць ды цешаць, што яго ўславяць посьля ягонай сьмерці.  
  17. Потарч носам. — Носам проста ўніз.  
  18. Поўная бруха да вучэньня глуха. — Бяднейшы вучань, які часта недаядае, лепей вучыцца за багатага.  
  19. Прабой пацалаваў. — Прыходзіў да некага ды хата была замкнёная.  
  20. Правіцца, як скурат на агні. — Калі нехта з усіх бакоў вінны, але ўсё намагаецца ўнявіньніцца.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008