 |
На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў
-
Прадаў калёсы ды купіў калёшы. — Высьмейваецца распусны гаспадар, што прадае патрэбную гаспадарскую снасьць ды купляе ўборы.
-
Прадаць можна ў вадных лапцях, а каб купіць, дык трэба сямёра стаптаць. — Прадаць лягчэй, бо ў прадаўца толькі адна думка - добрую цану ўзяць. Хто-ж купляе, дык думае, каб танна заплаціць і каб на тавары не ашукацца.
-
Прадзе ды ня ведая, дзе кладзе. — Аб работніку, які хваліцца, што шмат робе, але ягонай работы нідзе ня відаць.
-
Празь сілу й конь ні вязе. — Каб чалавеку звыж ягонай сілы работы не давалі.
-
Прайшлі зіма й лета, пройдзя й гэта. — Разважаюць таго, хто мае нейкую бяду ці зазнаў крыўду.
-
Прапала кароўка, дык ніхай прападая й вяроўка. — Калі прапала вялікая рэч, няма што шкадаваць драбніцаў.
-
Прапалі, як рудыя мышы. — Аб нечым ці некім, што прапала дашчэнту.
-
Прапаў з скуркай. — Аб тым, што аб ім і ніякой весткі не засталося.
-
Прапаў, як лазовы лапаць на пагодзя. — Калі нешта гіне раптам і канчаткова.
-
Праўда вочы коля. — Калі хто злуе, як яму праўду кажуць.
-
Праўда, як на вярбе йгрушы. — Аб відавочнай мане.
-
Праўду й у касьцеля можна гаварыць. — Калі каму забараняюць праўду казаць.
-
Працуй нябожа, дык і Бог дапаможа. — Парада гультаю.
-
Працуя абы дзень да вечара. — Аб гультаі.
-
Працуя, а поту ня чуя. — Аб павольным работніку.
-
Працуя, а спагады ня чуя. — Калі няма належнай увагі й пашаны за добрую працу.
-
Працуя духу паслухаючы. — Працуе пад пільным наглядам прыганятага.
-
Працуя на чорта лысага. — Працуе на свайго ворага.
-
Працуя, як чорны вол. — Аб вельмі працавітым.
-
Просім-ядзім, а падлезіш - ложкай у лоб дадзім. — Жарт. Калі нехта прышоў пры ядзе ды сказаў: «Сыць вам!» - дык гаспадар гавора: «Просім у полудзінь». Сусед-жа, што прышоў, дадае: «Просім-ядзім, а падлезіш, дык ложкай у лоб дадзім».
|
 |